Навіна пра тое, што вуліца Замкавая ў перспектыве стане пешаходнай, узрадавала не ўсіх. Самы прасунуты ў тэме аўто журналіст Hrodna.life Уладзімір Аплевіч тлумачыць, чаму зрабіць Замкавую пешаходнай: заўчаснае, непрадуманае і шкоднае рашэнне.
Замкавая — не Савецкая
На першы погляд, агучаная прапанова мае толькі плюсы, да таго ж гэта цалкам нармальная практыка — рабіць некаторыя вуліцы пешаходнымі. Як прыклад — тая ж Савецкая. Аднак сітуацыі Савецкай і Замкавай цалкам розныя. Савецкая з’яўляецца пешаходнай ужо не першае дзесяцігоддзе, а апошнім часам на ёй амаль не засталося жыллёвага фонду, чаго нельга казаць про Замкавую. Таму…
Цалкам пешаходнай не стане
Па Замкавай усё роўна будуць мець права ездзіць жыхары дамоў і інтэрната, а таксама жыхары дома № 29 па вул. Мастовой. А яшчэ спецтранспарт і транспарт, які абслугоўвае гандлёвыя і іншыя арганізацыі. Іх на Замкавай шмат: гэта кафэ, фірмы, крамы, а яшчэ цэлы Дом быту, у якім месцяцца дзясяткі арганізацый.
[irp posts="83 305″ name="Пустая Савецкая, тусовачная Замкавая і аншлаг на Леніна: чым жыве начны Гродна"]
Губляем парковачныя месцы
Калі Замкавая стане пешаходнай, цэнтр самага аўтамабілізаванага горада ў Беларусі згубіць каля 100 парковачных месцаў. Толькі на стаянцы за скверам, дзе была фара Вітаўта, змяшчаецца каля 25 машын. Сярод іх нярэдка можна ўбачыць аўто на замежных нумарах.
Пры гэтым паркоўкі побач, якая можа замяніць Замкавую, проста не існуе. Бліжэйшы паркінг побач з сіногогай амаль заўжды заняты турыстычнымі аўтобусамі. У пік сезону ім нават там не заўсёды хапае месца.
Бізнес можа згубіць частку кліентаў
Арэндатары з Дому Быта не ў захапленні ад гэтай ідэі. Да іх шмат кліёнтаў прыязджае на аўто. Як, напрыклад, быць людзям, якія ідуць у медцэнтр «ЛОДЭ»? Уявіце: чалавек блага сабе адчувае, выклікае таксі, едзе ў медцэнтр, а яму трэба невядома адкуль пешшу кульгаць да доктара.
[irp posts="90 907″ name="Ці стане Гродна зялёным? Прайшлі абмеркаванні экалагічнага даклада да новага генеральнага плана"]
То бок, на Замкавай занадта вялікая канцэнтрацыя розных устаноў, каб рабіць з яе пешаходную. Цалкам магчыма, што калі яе такой зробяць, то людзі ўсё роўна будуць ездзіць, у той жа Дом быту, і Замкавая стане рыбным месцам для ДАІ.
Рух і без таго ніякі
Замкавая — тупіковая вулачка, таму рух на ёй і сёння не надта інтэнсіўны, а хуткасці невялікія. Пры гэтым паабапал дарогі ёсць шырокія ходнікі. Таму сёння вулачка больш парковачная, без інтэнсіўнага руху. Пешаходы і сёння бесперашкодна шпацыруюць па праезджай частцы, асабліва калі рух машын мінімальны.
[irp posts="92 429″ name="Улады Гродна: стан Вялікай Траецкай — недапушчальны"]
Для пешаходаў хапае месца, для аўто — не
Сёння на Замкавай нармальна ўжываюцца пешаходы і аўтамабілісты, месца хапае ўсім. Пры гэтым, сітуацыі калі няма дзе паставіць аўто бываюць, але вось каб з-за аўто нельга было прайсці - не.
А што вы думаеце на гэты конт? Выказвайцеся ў каментарыях і галасуйце ў апытанні.