Вуліца Замкавая стане пешаходнай зонай. Гэта паведамілі ў час грамадскага абмеркавання генплана Гродна.

Для такога горада, як Гродна, адной пешаходнай вуліцы ў добра захаваным гістарычным цэнтры, канешне, мала. Нарэшце ўлады вырашылі пашырыць пешаходную зону і вызваліць ад машын вуліцу Замкавую. Праехаць па ёй змогуць толькі яе жыхары і спецтранспарт.

[irp posts="83 305″ name="Пустая Савецкая, тусовачная Замкавая і аншлаг на Леніна: чым жыве начны Гродна"]

На сённяшні момант самы кароткі шлях ад шпацыровай Савецкай да замкаў і Нёману больш падобны да паркоўкі, і не заўжды проста зарынтавацца, дзе сканчаецца ходнік і пачынаюцца манёўры машын. Пры гэтым на вуліцы размешчана некалькі папулярных кавярняў, амбасада, мемарыял, прысвечаны гродзенскаму гета, досыць цікавы для наведнікаў Музей гісторыі рэлігіі, — адным словам, турыстаў і простых мінакоў не бракуе ніколі. Замкавая — адна з найстарэйшых вуліц нашага горада, і ні разу не змяняла сваёй назвы.

Сквер на Замкавай знікне, а на яго месцы у межах праграмы «рэгенерацыі старога горада» з’явіцца новы гандлевы цэнтр за палацам тэкстыльшчыкаў, які мае паўтарыць разбураны «Дом рыбака». Літоўскі інвестар абяцаў, што будынак будзе знешне падобным, і што перад пачаткам будоўлі будуць праведзеныя ракопы.

[irp posts="90 907″ name="Ці стане Гродна зялёным? Прайшлі абмеркаванні экалагічнага даклада да новага генеральнага плана"]

Памяншыць напружанасць аўтамабільнага руху ў цэнтры горада плануюць за кошт пераарганізацыі парковак і правядзення вакол яго малога транспартнага кола. Стварэнне іншых пешаходных вуліц у Гродна ў будучыні працягнуць абмяркоўваць.