Свой працоўны шлях Аляксандр Рыжы пачынаў з пасады следчага ў РАУС, а зараз кіруе кнігадрукаваннем на ўласным прадпрыемстве. Кніжку выдавецтва «ЮрсаПрынт» мае ці не кожны з гродзенскіх аўтараў. Таму і імя выдаўца таксама вядома многім гродзенцам, асабліва тым, што цікавяцца гісторыяй. Аб цікавостках прафесіі і планах выдавецтва кнігадрукар распавёў Hrodna.life.
Звязаць сваю працу з кнігамі Аляксандр Рыжы вырашыў амаль 17 год таму. У досведзе ўжо была праца юрыстам і следчым, пэўны час жыцця ў замежжы і работа ў дзяржаўным выдавецкім цэнтры. У пэўны момант прышло ўсведамленне, што хочацца рабіць уласную справу. Натхнення дадаваў замежны досвед. Як лічаць калегі з-за бугра, «пасля зброі, наркотыкаў і прастытуцыі самы прыбытковы бізнес — якраз выдавецкі». Спраўдзіць тэзу да канца ў нашых рэаліях не ўдалося, прызнаецца Аляксандр, але таго, што кожная кніга прыносіць радасць, гэта не адмяняе.
«Кожная кніжка для мяне вельмі прыемная і асаблівая. Падчас іх стварэння адбываюцца часам амаль містычныя рэчы. Бывае, што у выніку кніжка атрымліваецца зусім не такой, як на пачатку задумвалася, праяўляе свой характар і пачынае дыктаваць уласныя ўмовы. А яшчэ — па характарах кніжкі ў нечым падобныя да сваіх аўтараў».
Напачатку існавання выдавецтва займалася больш пытаннямі афармлення аўтарскіх правоў і распаўсюдам кніг у асноўным у Расіі. Папулярнасцю на той час карысталіся рознага кшталту соннікі, даведнікі па варажбе на каве ці кніжкі з серыі «бібліятэка сцервы».
Зараз той нядоўгі перыяд пошукаў месца пад рынкавым сонцам Аляксандр узгадвае з усмешкай. «Разабраўшыся, што такое паліграфія, захацелася перайсці да выдавецкай справы», — прызнаецца ён.
«Такі быў час, гэта было запатрабавана. Увогуле, паліграфія — гэта лакмусавая паперка эканомікі, бо ў першую чаргу гэта — рэкламная прадукцыя. Візітоўкі, улёткі, каталогі - калі гэта патрэбна, то паліграфія развіваецца і дае прыбыткі».
Далей прышло і яшчэ адно асэнсаванне — трэба шукаць уласны твар, рабіць не толькі тое, што ўсе, але і прапаноўваць эксклюзіў.
«На той час у горадзе ўжо было каля дзясятка паліграфічных установаў. Нехта спецыялізаваўся на тэрміновых замовах, нехта на вельмі бюджэтных, іншыя рабілі бланачную прадукцыю. За кнігі ніводзін прыватнік не браўся».
Зразумець, што менавіта на гэтым можна зрабіць уласную «фішку», дапамаглі просьбы сяброў. Спачатку да Аляксандра звярнуўся гісторык Ігар Трусаў - трэба было тэрмінова выдаць кнігу, потым — былыя браты па зброі папрасілі дапамагчы ў падрыхтоўцы выдання да юбілея пракуратуры.
«А я ж такі чалавек, што калі просяць, то ўсё магу зрабіць. Трэба хутка выдаць кнігу — значыць зробім кнігу. А далей яшчэ прасцей. Хочаш асвоіць нешта новае, то рабі. У працы ўсяму навучышся, — распавядае выдавец. — А надалей спрацавала, мабыць, „сарафаннае радыё“ і ад таго часу пайшлі замовы на кнігі».
Зараз у «ЮрсаПрынт» найчасцей выдаюцца гісторыкі. Тут, прызнаецца Аляксандр, адыграла ролю ўласнае захапленне даўніной — хобі злілося ў адзінае з прафесіяй.
«Заробку асобага няма на гэтым, але мне падабаецца. Вось і весь адказ», — рэзюмую выдавец. З іншага боку, кажа, што выдавецтва з гістарычным ухілам проста абавязана было з’явіцца ў Гродне.
Партрэт «тыповага» чытача сваіх выданняў Аляксандр намаляваць не бярэцца. Набываюць кнігі і сталыя, і маладыя. У асаблівую «касту» ён выдзяляе хіба выкладчыкаў гісторыі. «Не ведаю ўжо, колькі яны зарабляюць, але заўжды цікавяцца і часта набываюць нашы кнігі».
У тым жа, што выдавецтву ёсць куды і як расці, Аляксандр таксама ўпэўнены. Па яго падліках, нават калі гісторыяй у Гродне цікавіцца толькі паўпрацэнта насельніцтва горада, наклады кніг у 1,5 — 2 тысячы маглі б свабодна разыходзіцца. Зараз яны значна меншыя.
Якасны рост выданняў таксама не застаецца па-за ўвагай выдаўца. Яшчэ год таму, прызнаецца, баяліся цвёрдых пераплётаў. А сёлета ўжо выйшлі тры такія выданні і да канца года будуць яшчэ два.
Сярод кніг, што сталі «топавымі», Аляксандр Рыжы адзначыў найперш творы мясцовых аўтараў, прысвечаныя нашаму гораду:
Да слова, выдавец раскрыў інкогніта таямнічага псеўданіма. Слова «Павач» складзена з першых літар выразу «Пісалі Андрэй Вашкевіч, Андрэй Чарнякевіч».
Ёсць кнігі, каторыя да гэтага часу застаюцца толькі ў планах ці нават у летуценнях выдаўца.
«Тая ж кніга „Памяць“ — чаму б яе не перавыдаць. Упэўнены, што яна будзе запатрабавана і ў нас, і ў Мінску. Чаму б не пайсці яшчэ далей, на раёны. Мы ж часта за дзесяць кіламетраў ад Гродна ўжо нічога не ведаем. Гэта такія файныя мястэчкі, але ў заняпадзе. Я б паездзіў бы па раёнах паразмаўляў з мясцовымі краязнаўцамі, напэўна, нашлі б што выдаць цікавага. А з мараў - хацеў бы выдаць Гродзенскую энцыклапедыю».
[irp posts="30 637″ name="Спадчына, якую руйнуюць мясцовыя. Як знікае самае прыгожае мястэчка на Гродзеншчыне"]
[irp posts="14 051″ name="Дзед Салавей, а бацька — Рунге. Немец з Ізабеліна пра віражы лёсу сваёй сям'і і роднага мястэчка"]
Неўзабаве Hrodna.life разам з «ЮрсаПрынт» пачнуць бліжэй знаёміць чытачоў з кнігамі выдавецтва. На старонках сайта можна будзе пачытаць вытрымкі з папулярных кніг і рэцэнзіі на іх. Таксама нашы чытачы будуць мець магчымасць першымі даведвацца аб выданнях, што рыхтуюцца да друку і браць удзел у розыгрышах кніг выдавецтва.
У бліжэйшы час на сайце з’явяцца ўрыўкі з 10 выдадзеных «ЮрсаПрынт» кніг:
А таксама з тых, што толькі рыхтуюцца да выдання:
У Гродне 87 маршрутаў грамадскага транспарту, а людзям даводзіцца ездзіць на таксі. Транспартныя болі гродзенцаў,…
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …