2 сакавіка на інтэрнэт-аўкцыёне eBay з’явіўся фрагмент інвентара гродзенскага Старога замка першай паловы 17 ст. Дакумент складаецца з дзвюх пашкоджанных старонак — выявы і тэксту на польскай мове. Дакумент прадае за 1050 еўра карыстальнік з Бельгіі, які зарэгістраваўся на eBay 22 лютага.

Фрагмент меркаванага інвентара на eBay з наступнай інфармацыяй:

«Арыгінальны дакумент першай паловы 17 ст. Пашкоджаны і патрэбны рамонт. Дакумент складаецца з дзвюх старонак — выявы і тэксту, але яны былі моцна пашкоджаны. Напісана на польскай мове. Уверсе напісанага тэксту — загаловак «Inwentarz Zamku Groo (пашкоджаны тэкст) Roku Panskiego 1620 (1626?)».

Памер 23×30 см.

стары замак інвентар 1620

На дакумент адразу звярнуў увагу гісторык Мікола Волкаў:

«Вось і ўсплыла графіка, якая была да разбурэння гродзенкага замка. Я пра гэта даўно казаў, што трэба вывучаць еўрапейскія архівы. Вось хтосьці знайшоў і выклаў. Вядома, гэты дакумент трэба абавязкова праверыць. Але па малюнку відаць, што гэта нешта падобнае да таго, што мы рабілі з Паўлам Татарнікавым паводле пісьмовых крыніцах, а не тое, што прапанаваў Бачкоў са сваёй камандай. Магу сказаць, што ў еўрапейскіх архівах яшчэ шмат усяго, трэба вывучаць, а не спяшацца», — распавёў гісторык.

стары замак інвентар 1620

Рэканструкцыя Старога замка Паўла Татарнікава, 2018 г, выканана сумесна з Міколам Волкавым. Рэканструкцыя вельмі нагадвае малюнак з меркаванага інвентара.

Не выключана, што дакумент, які выклалі на eBay, фэйкавы. Яго трэба абавязкова праверыць. Пытанні выклікае, між іншым, вельмі акуратны почырк, непадобны да тых, што сустракаюцца ў дакументах той эпохі.

Гісторык Наталля Сліж сумняецца, што выкладзены на аўкцыён дакумент — сапраўды 17 ст.

«Гэта, адназначна, копія. Не арыгінал, а спісаны пазней тэкст і пазнейшая прамалёўка, копія, але не 17 ст.

Я б такое не купіла. На сайце дакладнай характарыстыкі дакумента няма: яго памеры, якасць. Няма экспертнага заключэння. Спецыялісты глядзяць таксама паперу, на чым гэта напісана, глядзяць почырк. За такія немалыя грошы трэба ведаць, што купляеш. Бо пазнейшых копій было шмат, Ядкоўскі ў 20 ст. таксама перапісваў дакументы.

Сам малюнак вельмі нагадвае так званы дрэздэнскі план 18 ст. Змест урыўка падобны да інвентара 1650−53 гг., але не такі самы".

На 3 сакавіка на eBay абнавілася інфармацыя па інвентарнай знаходцы па Старым замку. Зараз дакумент каштуе -1120 еўра. А яшчэ ўласнік напісаў: This document belonged to my grandfather Thomas (1896−1963). He collected books and old documents. Grandfa bequeathed to sell this document on the 400th anniversary. (Гэты дакумент належаў майму дзеду Томасу (1896−1963). Ён збіраў кнігі і старыя дакументы. Дзядуля завяшчаў прадаць гэты дакумент на 400-годдзе.)

Чытайце таксама:

Прыбіральні ў каралеўскіх пакоях не будзе: польскіх спецыялістаў азнаёмілі з ходам рэканструкцыі Старога замка

«Як прапаноўваў Бачкоў, не будзе». Ідзе другі этап рэканструкцыі Старога замка

Дзяржкантроль праверыў рэканструкцыю Старога замка — і знайшоў парушэнні

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life

2 сакавіка на інтэрнэт-аўкцыёне eBay з’явіўся фрагмент інвентара гродзенскага Старога замка першай паловы 17 ст. Дакумент складаецца з дзвюх пашкоджанных старонак — выявы і тэксту на польскай мове. Дакумент прадае за 1050 еўра карыстальнік з Бельгіі, які зарэгістраваўся на eBay 22 лютага.

Фрагмент меркаванага інвентара на eBay з наступнай інфармацыяй:

«Арыгінальны дакумент першай паловы 17 ст. Пашкоджаны і патрэбны рамонт. Дакумент складаецца з дзвюх старонак — выявы і тэксту, але яны былі моцна пашкоджаны. Напісана на польскай мове. Уверсе напісанага тэксту — загаловак «Inwentarz Zamku Groo (пашкоджаны тэкст) Roku Panskiego 1620 (1626?)».

Памер 23×30 см.

На eBay выставілі інвентар Старога замка 17 ст. Але гэта можа быць фэйк

На дакумент адразу звярнуў увагу гісторык Мікола Волкаў:

«Вось і ўсплыла графіка, якая была да разбурэння гродзенкага замка. Я пра гэта даўно казаў, што трэба вывучаць еўрапейскія архівы. Вось хтосьці знайшоў і выклаў. Вядома, гэты дакумент трэба абавязкова праверыць. Але па малюнку відаць, што гэта нешта падобнае да таго, што мы рабілі з Паўлам Татарнікава паводле пісьмовых крыніцах, а не тое, што прапанаваў Бачкоў са сваёй камандай. Магу сказаць, што ў еўрапейскіх архівах яшчэ шмат усяго, трэба вывучаць, а не спяшацца», — распавёў гісторык.