Госконтроль праверыў, як на Гродзеншчыне ішла рэалізацыя Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы і наколькі эфектыўна выкарыстоўваліся бюджэтныя сродкі, накіраваныя на будаўніцтва аб’ектаў. У правяральнікаў паўсталі пытанні, паведамляе grodnoplustv.by.

Фактычная працягласць будаўніцтва асобных аб’ектаў перавышае нарматыўны тэрмін амаль удвая. Найбольшая колькасць парушэнняў выяўлена на будаўніцтве ў Астраўцы. У горадзе АЭС не ўведзеныя своечасова адразу некалькі аб’ектаў. Ёсць пытанні і да якасці будаўнічых работ у будынку Астравецкай бальніцы.

Парушэнні за 2018 год былі выяўлены ў Гродне ў ходзе рэканструкцыі Старога замка.

— На рэканструкцыі нашага замку быў прыцягнуты іншы субпадрадчык, не гродзенскі. Паўсталі пытанні па ўмацаванні сцены, — распавёў Мікалай Куц, галоўны спецыяліст Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці. — Сёння, наколькі я ведаю, судовыя цяжбы працягваюцца, але вынік відавочны: субпадрадчык выканаў работы вельмі няправільна, без адпаведнасці праектным патрабаванням, параметраў і вымушаны будзе вярнуць грошы. Сума больш за дзвесце тысяч рублёў.

Дзяржкантроль праверыў рэканструкцыю Старога замка - і знайшоў парушэнні

Стары замак у Гродне аднаўляюць паводле праекта архітэктара Уладзіміра Бачкова. Мяркуецца, што абарончае збудаванне павінна ў выніку атрымацца такім, якім яно было ў часы жыцця Стэфана Баторыя. Аднак рэканструкцыя замка з самага пачатку выклікала шмат спрэчак у навуковых колах — яе нават называлі «адкрытай фальсіфікацыяй помніка», піша t*t.by. Рэканструкцыяй зацікавіліся ў свой час у польскім сойме. Намеснік старшыні Камісіі па замежных справах сейма Рэспублікі Польшча Роберт Тышкевіч накіраваў ліст міністру культуры і нацыянальнай спадчыны краіны Пятру Глінскаму. Амбасадар быў занепакоены лёсам Старога замка ў Гродне і тымі працамі, якія вяліся на гістарычным аб’екце. Зараз запускаецца другая чарга рэканструкцыі Старога замка.

Чытайце таксама: В Гродно мастера вручную обшивают купол Старого замка