Раніцай 2 сакавіка ў цэнтры Гродна ўтварыліся вялікія заторы з-за закрыцця вуліцы Вялікай Траецкай і двух аварый каля Старога моста.

У двух ДТЗ ля Старога моста сутыкнуліся 8 аўто. Першая аварыя адбылася на скрыжаванні вуліц Гарнавых і Гагарына. У напрамку плошчы Савецкай сутыкнуліся 4 аўтамабілі: тры ў адным кірунку, адзін — на сустрэчным кірунку. Другая аварыя адбылася крыху ніжэй, у бок кальца на філармоніі.

У сувязі з перакрыццем Вялікай Траецкай змяніліся маршруты грамадскага транспарту. Тралейбусы № 2, № 3, № 6, № 7, № 9, № 11, № 15, № 18, № 19 едуць у аб’езд па вуліцах Паповіча, пр-т Касманаўтаў, Фарты, Гарнавых — у залежнасці ад маршруту.

Інакш едуць маршруткі № 25 і № 35.

У цэнтры Гродна заторы з-за аварыі на Старым мосце і закрыцця Вялікай Траецкай
Рамонт на Вялікай Траецкай
У цэнтры Гродна заторы з-за аварыі на Старым мосце і закрыцця Вялікай Траецкай У цэнтры Гродна заторы з-за аварыі на Старым мосце і закрыцця Вялікай Траецкай

Рэпарцёр, фатограф, краязнаўца. Самы хуткі журналіст Гродна на ровары. Руслана і яго ровар ведаюць многія гараджане: ад чыноўнікаў да бамжоў. Падчас службы ў войску быў разведчыкам, а цяпер даказвае, што выведнік былым не бывае. Працуе ў Hrodna.life з 2013 года, калі сайт яшчэ працаваў пад брэндам «Твой стыль». У канцы 2018 выдаў кнігу «Горад адзін, успаміны розныя», дзе сабраў успаміны гродзенцаў пра 1930−40-я гады.