Участак вуліцы Вялікай Траецкай закрыюць для руху з 9.00 2 сакавіка да 24.00 30 красавіка. Рамонт будзе на ўчастку ад вул. Кастрычніцкай да вул. Віленскай, піша grodnonews.by.

Зменяцца маршруты тралейбусаў № 2, № 3, № 6, № 7, № 9, № 11, № 15, № 18, № 19. Тралейбусы паедуць у аб’езд праз вул. Паповіча, пр-т Касманаўтаў, Фарты, Гарнавых.

Па-іншаму паедуць таксама маршруткі № 25тк і № 35тк.

У ДП «Аператар пасажырскіх перавозак» распавялі, што пакуль новы расклад з’явіцца на самых запатрабаваных прыпынках. Па магчымасці ён з’явяцца на ўсіх прыпынках горада.

З 10 лютага ўжо закрылі стаянку па вуліцы Дамініканскай, за крамай «Абухоўскі». Гэта звязана з заменай зносам камунікацый на Вялікай Траецкай. Таксама закрылі прыпынак вул. Сацыялістычная.


Что нового появится весной в районе Большой Троицкой?