Горад

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ «Нёманская віціна» ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў пачатку снежня 2024 года гродзенскія чыноўнікі. Але віціны — рэальныя караблі, якія хадзілі па Нёмане ў XVII-XIX стагоддзях і выглядалі яны зусім інакш, піша гістарычны канал Hrodna 11:27. З дапамогай гэтай інфармацыі Hrodna.life разабраўся, што не так з праектам рэстарана і чаму яго нельга называць «Нёманскай віцінай».

Віцінамі перавозілі грузы да Балтыйскага мора

Віціна — грузавое паруснае судна з плоскім дном і падоўжаным корпусам. У XIX стагоддзі па Нёману і Прыпяці на віцінах перавозілі грузы. Па Нёману, праз Гродна ў Кёнігсберг [сучасны Калінінград — Hrodna.life] на гэтых суднах перавозілі жыта, пшаніцу, ільняное семя, ільняны алей, топленае сала, пяньку, гарэлку, мёд, а таксама дрэва.

Чытайце таксама: Як Калінінград быў надбалтыйскай сталіцай Прынямоння і што з ім здарылася

Сярэднія памеры віціны складалі 25 сажаняў (53,25 м) у даўжыню і 11 аршыняў (7,8 м) у шырыню, вышыня бартоў - 2,5 аршына (1,78 м). Віціны мелі грузапад’ёмнасць 14 тыс. пудоў (амаль 230 тон). Для кіравання суднам, акрамя лоцмана, наймалі 12 працоўных-матросаў.

На што падобна судна з праекта, які разглядалі чыноўнікі?

На Нёмане плануюць адкрыць рэстаран-кафэ на судне, якое не адпавядае прапорцыям, памерам і знешняму выгляду нёманскай віціны.

У праекце судна выразна бачны ўздым штэўня (носа) і кармы з выявай галавы, падобнай на дракона. Таксама ўздоўж борта размясцілі шчыты. Гэтыя рысы характэрныя для караблёў вікінгаў.

Круглыя вокны і дэкаратыўныя элементы ўласцівыя больш познім перыядам суднабудавання, напрыклад, эпохам барока ці рэнесансу. Дэкаратыўныя элементы і ліхтары на палубе — цалкам сучасная рэканструкцыя.

Згодна з праектам рэстарана-кафэ «Нёманская віціна», яго даўжыня складае 22,8 метра. Аднак на чарцяжы прысутнічае надбудова ў тыльнай частцы судна. Разам з ёй даўжыня судна — 31 м, што на 20 метраў менш за сапраўдную нёманскую віціну.

Ці вядома, як выглядала нёманская віціна?

Канструкцыя нёманскіх віцін была менш складанай, бо судны прызначаліся для рачных, а не марскіх перавозак. Віціны не мелі такіх высокіх штэўняў і дэкараваных элементаў.

У 2019 годзе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася выстава «На гребне волны». Яе аўтарам быў студэнт другога курса Віктар Калантай, які з пятага класа займаецца тэхнічным мадэляваннем.

Сярод яго мадэляў ёсць адзінае паруснае судна — нёманская віціна. Іх выявы ён пабачыў на старых малюнках і гравюрах Гродна. «Трэба было да дробязяў вывучыць параметры парусніка, яго велічыню, каб дакладна перадаць маштаб. Быццам бы карабель нескладаны, але прыйшлося папрацаваць над яго стварэннем паўтара года. Але зараз людзі ведаюць, які паруснік хадзіў па Нёмане», — казаў Калантай у інтэрв'ю.

А можа быць гэта «Залатая ладдзя нібелунгаў»?

Вельмі падобны да праекта рэстарана-кафэ «Нёманская віціна» карабель Hrodna.life убачыў на вокладцы кнігі «Золотая ладья нибелунгов» расійскай пісьменніцы Ірыны Ізмайлавай, якая прадае свае кнігі ў электрычках.

У кнізе распавядаецца пра тое, што купец Садко знайшоў гружаную золатам ладдзю, якую схавалі нібелунгі, а «хрысціянская малітва зрушыла з месца найцяжэйшую ладдзю», пасля чаго яе «адбуксіравалі» да Кіева.

Гэта тыповы прыклад «славянскага фэнтазі» — і ў ілюстрацыях да твораў такога жанру можна сустрэць караблі вельмі падобныя да праекта гродзенскіх чыноўнікаў. Але да сапраўдных нёманскіх віцін яны не маюць ніякіх адносін.


Медыі ў выгнанні маюць абмежаваныя магчымасці зарабляць на рэкламе і прыцягваць партнёраў для сваіх праектаў. Калі ласка, падтрымайце нас, калі гэта для вас бяспечна.

Мы працягваем працаваць для гродзенцаў ва ўсім свеце дзякуючы вашай падтрымцы!

Падзяліцца

Апошнія запісы

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025

«Трэнд — мацоўня, здароўе». Задалі адны і тыя ж пытанні металістам з Беларусі і Польшчы

Ужо некалькі дзесяцігоддзяў метал-музыка аб'ядноўвае людзей не толькі адных музычных прыхільнасцяў, але і падобнага светапогляду.…

26 сакавіка 2025

У гродзенскім ГЦ развяліся прусакі. Куды звяртацца, калі заўважылі насякомых у кафэ ці ў сябе дома

У ГЗК Triniti гродзенцы заўважылі прусака — насякомае бегала па канапе ў зоне фуд-корту. Hrodna.life…

26 сакавіка 2025

«Магчыма, будзе і новы матэрыял». Вакаліст гурта Ulis Слава Корань расказаў, як эміграцыя не дае яму пісаць

Беларускі гурт Ulis праіснаваў больш за 20 гадоў. Яго спадчына жыве - музыканты робяць каверы,…

20 сакавіка 2025

«Мама выпісвала фальшывыя дакументы і дапамагала трапіць у Польшчу». Рэпатрыянтка — пра дзяцінства ў Гродне і эміграцыю ў 1946-м

Крысціна Мішчук (Пянткоўская) нарадзілася ў 1933 годзе ў Гродне ў сям'і мясцовай інтэлігенцыі. Каталічка. Тата…

18 сакавіка 2025

«Мая зямля — што хачу, тое і раблю». З’ездзілі ў польскую вёску ля мяжы з Беларуссю, куды стараста запрашае жыць усіх ахвотных

У 500 метрах ад плота, узведзенага на польскім баку мяжы з Беларуссю, стаіць вёска Азяраны…

17 сакавіка 2025