Надыходзіць час пасядзелак на летніх тэрасах. Hrodna.life даведаўся, дзе ў Гродне адкрытыя пляцоўкі ўжо гатовы прыняць наведвальнікаў і дзе сёлета з’явяцца новыя месцы для кавы пад адкрытым небам. Дзесяць месцаў у самым цэнтры – нагода на шпацыр і прыемныя сустрэчы.

1. “Просто кофе”

Кавярня парадуе не толькі кавай. Тут можна знайсці яшчэ гарбату, малочныя кактэйлі і ліманады.

Таксама наведвальнікам прапануюць цукеркі і дэсерты ўласнай вытворчасці, прыгатаваныя з бельгійскага шакаладу. Ад  9.00 да 13.00 тут можна і паснедаць, назіраючы за тым, як ідзе рэканструкцыя Старога замку.

Чытайце яшчэ:  Мінгандлю адказала, ці могуць кавярні наліваць напоі ў кубак госця

Летнія пляцоўкі ў цэнтры Гродна. Топ-10 месцаў для кавы на вольным паветры

2. “Наша кава”

Гэта месца смачнай кавы з водарам беларускай мовы. Акрамя таго тут знойдзеце гарбату і цэлы набор кактэйляў. Асвяжыцца ў гарачыню дапамогуць халодныя напоі ці ice-coffee. З адкрытай пляцоўкі “Нашай кавы” відаць не толькі прыгожую архітэктуру. На Замкавай можна пабачыць і самыя крутыя аўтамабілі нашага горада. Асабліва –  у вячэрні час.

Летнія пляцоўкі ў цэнтры Гродна. Топ-10 месцаў для кавы на вольным паветры

3. “Раскоша”

Кавярня “Раскоша” прапануе бадай самы шырокі выбар для аматараў летніх тэрас. Тут можна прысесці адразу на вуліцы Савецкай і паназіраць за натоўпам турыстаў.

Летнія пляцоўкі ў цэнтры Гродна. Топ-10 месцаў для кавы на вольным паветры

У даждлівы дзень можна прайсці ва ўнутраны дворы са шкляным дахам і пад шум дажджу выпіць гарбаты з пірожкам. А каму і гэтага мала, можа заняць месца пад парасонамі з відам на турму.

Летнія пляцоўкі ў цэнтры Гродна. Топ-10 месцаў для кавы на вольным паветры

4. “Клевер”

Хадзілі на закупы ў гандлевы дом “Нёман” ці АВС? Напэўна не пройдзеце міма адкрытай тэрасы гэтага кафэ.

Летнія пляцоўкі ў цэнтры Гродна. Топ-10 месцаў для кавы на вольным паветры

Кава, гарбата, разліўны квас, дэсерты і выпечка ўласнай вытворчасці чакаюць. Дадатак – выдатны від на вуліцу Савецкую. Таксама тут прапануюць садавіну – свежыя яблыкі ці апельсіны. Дзе яшчэ такое убачыш?

5. “Веранда”

Адна з самых вялікіх тэрас у Гродне. Можа размясціць адначасова да сотні гасцей. Камфортная мэбля, мяккія канапы. Цудоўны від на раку і стары чыгуначны мост. Вячэрнія наведвальнікі маюць дадатковы бонус – магчымасць назіраць закат сонца над Нёманам. Таксама на тэрасе падаюць кальян.

Летнія пляцоўкі ў цэнтры Гродна. Топ-10 месцаў для кавы на вольным паветры

6. “Карчма ля прычала”

Бадай, самая вялікая летняя пляцоўка ў горадзе. Месціца на правым беразе Нёмана. Акрамя разнастайнай ежы і напояў “Карчма” падорыць вам выдатны від на Нёман, а ў выходныя парадуе жывой музыкай.

Летнія пляцоўкі ў цэнтры Гродна. Топ-10 месцаў для кавы на вольным паветры

7. “Паркінг”

Шпацыруеце па вуліцы Ажэшкі? Спыніцеся на паркінг-перакус. Ролы, бургеры, бульба-фры, кава, гарбата, розныя напоі і шмат іншага чакае на вас. А на спякотныя летнія дні ёсць халодныя малочныя кактэйлі.

Летнія пляцоўкі ў цэнтры Гродна. Топ-10 месцаў для кавы на вольным паветры

 

8. “Бярозка” а-ля “Колобки” ў парку Жылібера

У “Калабках” можна сутракаць закаты і світанкі. Кафэ будзе рада вам 24 гадзіны ў суткі (з адным кароткім тэхнічным перапынкам).

Летнія пляцоўкі ў цэнтры Гродна. Топ-10 месцаў для кавы на вольным паветры

ШТО НОВЕНЬКАГА?

 

9. “Гудзіні”

Хутка адкрыецца цалкам абноўленая пляцоўка гастрабара. Спяшайцеся забраніраваць столік! Афіцыйнае адкрыццё запланавана на 8 чэрвеня.

Летнія пляцоўкі ў цэнтры Гродна. Топ-10 месцаў для кавы на вольным паветры

10. “Дукат”

Уласная летняя тэраса сёлета з’явіцца і ў кафэ “Дукат”. Цудоўнае месца, каб адчуць увесь каларыт старых гродзенскіх дворыкаў. Адкрыццё запланавана на 2 чэрвеня.

Летнія пляцоўкі ў цэнтры Гродна. Топ-10 месцаў для кавы на вольным паветры