У Беларусі дзейнічае кампанія «My cup, please» («Мой кубак, калі ласка»), сутнасць якой у тым, каб адмовіцца ад выкарыстання аднаразовых кубкаў у кафэ і піць напоі з уласнай тары. Экалагічныя актывісты сцвярджаюць, што аднаразовыя папяровыя шкляначкі немагчыма перапрацаваць з-за плёнкі ўнутры. Акрамя таго, некаторыя віды пластыка пры судотыку з гарачым напоем вылучаюць шкодныя рэчывы.

Аднак у некаторых кавярнях адмаўляюцца наліваць напой у кубак наведвальніка. The Village зрабіў афіцыйны запыт і атрымаў адказ ад Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь за подпісам першага намесніка міністра Артура Карповіча, які пралівае святло на пытанне, ці можа пакупнік выкарыстоўваць свой посуд для напояў у кавярнях.

Сцісла: калі ваш кубак без расколін, сколаў, элементаў, якія абцяжарваюць яго мыццё, і выраблены з матэрыялу, дазволенага пры кантакце з харчовымі прадуктамі, тады ўсё па законе.

[irp posts="43 533″ name=""Іду туды, дзе наліваюць". Дзе ў цэнтры Гродна адшукаць экасяброўскія кавярні?"]

«Заканадаўствам не ўстаноўлена непасрэдная забарона»

На думку прадстаўнікоў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, суб’ект грамадскага харчавання мае права вызначаць умовы продажу напояў у аб’екце грамадскага харчавання — у посуд з паперы, пластыка, кардона або ў посуд пакупніка.

Пры гэтым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у галіне грамадскага харчавання не ўсталявана прамая забарона на выкарыстанне кубкаў пакупнікоў для наліву напояў.

Да акцыі «My cup, please» далучыліся каля 30 кавярняў: большасць у Мінску, ёсць па адной у Віцебску, Барысаве, Рэчыцы. Гродна на мапе не адлюстраваны.

[irp posts="39 819″ name="Не кавай адзінай. 5 новых зімовых напояў, што падрыхтавалі гродзенскія кавярні да халадоў"]