Знос «дач», што самавольна будавалі ў мікрараёне Фолюш былыя вайскоўцы, пачаўся 12 лістапада. Ад 9.00 на аб’екце працавала спецтэхніка, карчуючы яшчэ моцныя дрэвы і руйнуючы хісткія буданчыкі. Слёз і моцных эмоцый гэтым разам амаль не было, раней адплакалі. Згодна з прадпісаннем мясцовых уладаў, гаспадары пабудоваў і агародаў абавязаны былі вызваліць тэрыторыю да 8 лістапада.

[irp posts="2961″ name=" Сядзяць і плачуць". Як пенсіянеры на Фолюшы рыхтуюцца да зносу нелегальных агародаў"]

Іронію лёсу і сумны сімвалізм можна ўгледзець ў тым, што выбірацца з абжытых «дач» прышлося менавіта ў час святкавання ўгодкаў рэвалюцыі. Той самай, што аддала зямлю сяланам. Пасля каторай думалі, што «ўсё вакол савецкае, усё вакол маё».

Як гарадзенцам упарадкаваць даліну Ласасянкі?

На месцы незаконнага самабуду мае паўстаць парк.

image00017

image00016

image00009image00010

image00020

image00012

image00014image00003image00005

image00023

image00022