fot: Arkadiusz Ziolek/ East News. 16.03.2020
Беларус Юрый Куроўскі працуе на польскую фірму і перыядычна з калегамі ездзіць у камандзіроўкі ў Нямеччыну, Бельгію і Нідэрланды. У сваю апошнюю паездку ён жыў у Нямеччыне, у горадзе Вітэнберг. Ён мог застацца там, але з-за пандэміі з працай стала больш складана — шматлікія праекты замарозілі або перанеслі. Таму ён вырашыў вярнуцца дадому. Але ў Польшчы прыйдзецца затрымацца на два тыдні.
Начальнік Юрыя, ведаючы, што той збіраўся ехаць дадому ў красавіку, прапанаваў з’ехаць цяпер. Юрый пагадзіўся.
«Я ведаў пра каранцін [неабходнасць самаізаляцыі на 14 дзён у Польшчы — рэд.], твму хацеў атрымаць канкрэтную інфармацыю. Шэф казаў, што мяжа вольная — можна ехаць. Тэлефанаваў два разы ў амбасаду ў Польшчы. Адзін раз сказалі можна ехаць, другі - будзе каранцін. Увогуле, канкрэтна ніхто не ў курсе», — распавядае Юры.
21 сакавіка раніцай Юрый з двума калегамі выехаў у бок Польшчы і неўзабаве быў на мяжы. Мяжу перасякалі ў Франкфурце на Одры — Слубіцах. Чэргі не было, яны былі наогул адны ў пункце пропуску.
«Саміх памежнікаў там было чалавек пяць, трое ў ахоўных касцюмах. Ніякіх блокпастоў няма, — кажа Юры. — Перш за ўсё вымяралі тэмпературу. Спыталі куды і адкуль еду, паглядзелі пашпарт, дазвол на працу. Сказалі, што транзіт праз Польшчу забаронены, сказалі запаўняць анкету на каранцін».
Анкета на каранцін афіцыйна называецца «лакалізацыйнай картай». У ёй трэба пазначыць месца праходжання каранціну. Адзінае месца, якое Юрый ведаў - жыллё ад фірмы, на якую ён працуе.
Засяліўшыся туды, ён патэлефанаваў яшчэ раз у амбасаду Беларусі - там сказалі заставацца на каранцін.
«Патэлефанаваў у польскую санэпідслужбу. Настойваў на тым, што ў мяне няма ні неабходнасці ў каранціне, бо я ў Польшчы толькі праездам, ні магчымасці, бо акрамя нас траіх, якія вярнуліся з Германіі, у гэтай жа кватэры знаходзіцца яшчэ як мінімум трое хлопцаў, якія з Польшчы не з’язджалі. Так што лепш нам ехаць далей сваёй дарогай прама на мяжу», — распавядае Юры.
На працягу некалькіх гадзін яму ператэлефанавалі і сказалі, што арганізавалі жыллё і што яны павінны туды перабрацца і знаходзіцца там. Штраф за парушэнне каранціну — 30 000 злотых (6500 еўра). Злосных парушальнікаў чакае арышт, а калі парушальнік быў заражаны каранавірусам
— год турмы.
«Абяцалі, што будуць забяспечваць ежай, але пакуль [па стане на 22 сакавіка — рэд.] нікога не было. І ніхто з праверкай да нас не прыходзіў. Добра хоць паперы туалетнай тут з запасам».
Юры не разумее, за што яго i калег замкнулі на каранцін. «Іншыя хлопцы, якія ехалі ў той жа дзень і на наступны пасля нас, прайшлі мяжу без усялякага каранціну! Я лічу, што я магу спакойна ехаць далей дадому, ні з кім у Польшчы я не кантактаваў і не планую. Проста хачу даехаць да мяжы і ўсё. Навошта мяне тут трымаць?» — не разумее Юры.
Крыху пазней яму патэлефанаваў гаспадар месца, дзе іх пасялілі: спытаў, ці ўсё добра, сказаў, што да вечара ўключаць гарачую ваду, абяцаў удакладніць пытанні з харчаваннем.
«А яшчэ ён папрасіў, што калі хто-небудзь з грамадзянскіх будзе пытацца ў нас, то лепш казаць, што мы зусім не на каранціне», — распавядае Юры.
Усіх, хто прыязджае цяпер у Польшчу, на мяжы інфармуюць пра абавязковы 14-дзённы карантын. Ад яго вызваленыя толькі:
— тыя, хто жыве ў Польшчы, але працуе ў суседніх краінах і рэгулярна перасякае мяжу;
— замежнікі, якія жывуць за мяжой, але працуюць у Польшчы і рэгулярна перасякаюць мяжу;
— вадзіцелі, якія прафесійна займаюцца таварнымі або пасажырскімі перавозкамі.
Як распавялі Hrodna.life беларусы, якія жывуць пастаянна ў Беластоку, захаванне каранціну штодня павінна правяраць паліцыя. Супрацоўнікі могуць тэлефанаваць і, напрыклад, прасіць паказацца ў акне. Прыходзіць абавязаны штодня, але могуць і двойчы ў дзень. Хоць некаторыя паведамляюць у інтэрнэце, што да іх паліцыя так і не прыйшла.
Каб участковыя не павінны былі прыходзіць да ўсіх, хто змешчаны на каранцін, Міністэрства цыфравізацыі Польшчы распрацавала адмысловы дадатак «Kwarantanna domowa» (Хатні каранцін) для Android і iOS.
Паводле інфармацыі RMF FM, паліцыя штодня атрымлівае паведамленні ад грамадзян, якім здаецца, што іх суседзі парушаюць рэжым каранціну.
Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…
Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…
Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…
Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…
Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…
Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…