У Беластоку на Кавалерыйскім рынку ў буднія дні малалюдна. Прадпрымальнікі скардзяцца, што не хапае пакупнікоў. Самы актыўны дзень — субота. Да пандэміі і закрыцця межаў асноўнымі кліентамі тут былі беларусы з Гродна, якія прыязджалі «па закупы». За мінулы год выручка ў прадпрымальнікаў сур’ёзна ўпала, нехта і зусім зачыніўся. Журналіст Hrodna.life даведаўся, як працуе Кавалерыйскі рынак без беларусаў.

Як падтрымаць рэдакцыю Hrodna.life?


Каб рэдакцыя магла ўтрымаць штат журналістаў і офіс, мы просім вас пералічыць нам невялікую суму грошай.

Апошнія 20 гадоў продажы на рынку залежалі ад актыўнасці беларусаў. У 2020 годзе праз пандэмію і закрыццё межаў, каб выратаваць сітуацыю на рынку, кіраўніцтва Беластока панізіла арэнду для прадпрымальнікаў на 50%. Зніжка будзе дзейнічаць, пакуль не адкрыюць мяжу з Беларуссю.

Некаторыя прадпрымальнікі лічаць, што ў сённяшнім стане рынак пратрымаецца не больш, чым два гады, і зачыніцца. Усё больш людзей у Польшчы аддае перавагу закупляцца ў гандлёвых цэнтрах або праз інтэрнэт.

Вясной 2020 года, у рамках першых жорсткіх мер для барацьбы з COVID-19 у Польшчы, Кавалерыйскі рынак зачынялі на некалькі тыдняў. Калі яго нанава адкрылі, прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі сказаў, што частка прадпрымальнікаў хацела вярнуцца на працу, бо гэта іх адзіная крыніца прыбытку.

«Адкрылі б мяжу — усе б ад гэтага выйгралі»

Марэк гандлюе на Кавалерыйскім рынку жаночым адзеннем каля 10 гадоў. Прадпрымальнік кажа, што такіх цяжкіх часоў у гандлі яшчэ ніколі не было.

«Да закрыцця межаў у нас хапала людзей. Беларусы куплялі тавар, а ў сябе там прадавалі. Усе былі ў плюсе. Цяпер пакупнікоў практычна няма. З беларусаў толькі тыя, хто тут жыве, ці ў камандзіроўцы, але і яны з’яўляюцца рэдка. Адкрылі б мяжу — усе б ад гэтага выйгралі».

Марэк кажа, што ва ўсім свеце квітнее прымежны бізнэс. Напрыклад, яго знаёмыя жывуць у Германіі і ездзяць закупляцца ў Польшчу. Так было і на беларуска-польскай мяжы да пандэміі.

Кавалерийский рынок в Белостоке. Фото: Руслан Кулевич
Кавалерыйскі рынак у Беластоку. Фота: Руслан Кулевіч

Што будзе далей з рынкам без беларусаў, Марэк нават баіцца думаць. Лічыць, што адкрытыя межы — найлепшы варыянт для дзвюх краін. Але адзначае, што палякі не павінны лезці ў справы беларусаў.

«Мы не павінны ўмешвацца. Мы паважаем беларускі народ, гэта для нас не чужыя людзі. Заўсёды іх тут чакаем. І я заўважыў такое супадзенне: калі беларусы ёсць на рынку, то і палякі ідуць. Нават і не ведаю, з чым гэта звязана».

Беларусь можа стаць маленькай Швейцарыяй?

Анджэй гандлюе на Кавалерыйскім рынку мужчынскі адзеннем. Калі ў 2020 годзе пачалася пандэмія, беларусы яшчэ працягвалі ездзіць на рынак, але потым перасталі. Сур’ёзныя праблемы з гандлем пачаліся, калі беларускі бок абмежавала выезд грамадзянаў з краіны.

«Наш рэгіён заўсёды жыў за кошт мяжы. Беларусы складалі ў нас амаль 90% кліентаў. Без іх сёння цяжка. Добра, што нам дзяржава дапамагае, а так бы ўсё даўно зачыніліся. Я ведаю, што цяпер у Беларусі фінансавы крызіс, упалі заробкі. Разумею, што нават калі межы отроют, то адразу ніхто да нас не паедзе. І такога, як раней, ужо дакладна не будзе».

«Мы прападзем без беларусаў, а яны без нас». Як працуе Кавалерыйскі рынак у Беластоку пры закрытай мяжы
Прадпрымальнікі Анджэй (злева) і Марэк (справа). Фота: Руслан Кулевіч

Анджэй лічыць, што Беларусь пры добрым кіраўніку магла б стаць маленькай Швейцарыяй. Ён думае, што гандаль з усімі суседзямі прынёс бы беларусам добрыя заробкі.

«Ваша краіна знаходзіцца ў выгадным становішчы: з аднаго боку Расія, з другога Еўропа. Можна зарабляць на ўсім. Вось Расія ўвяла эмбарга на імпарт польскіх яблыкаў, а ў Беларусі прадукцыя яблыкаў вырасла ў чатыры разы. Хтосьці скарыстаўся сітуацыяй: закупляе яблыкі ў Польшчы і перапрадае іх у Расеі. Гэта толькі адзін прыклад. Можна рабіць бізнэс на ўсім і гандляваць з усімі суседзямі».

«Чакаем слушнага рашэння ад Лукашэнкі»

Ася оптам прадавала вопратку беларусам. У 2020 годзе, пасля закрыцця рынку, пяць тыдняў сядзела дома і не працавала. Калі выйшла на працу, Беларусь закрыла межы.

«Да пандэміі было супер. Цяпер з маіх кліентаў ёсць крыху беларусаў, але больш прыходзяць тыя, хто тут жыве стала. Я вельмі люблю працаваць з беларусамі. Яны шмат купляюць, адказна вядуць справы, і з імі заўсёды можна дамовіцца. Мне з палякамі цяжэй працуецца. Так што чакаем правільнага рашэння ад Лукашэнкі, спадзяемся, ён адкрые мяжу. А так мы прападзем без беларусаў, а яны без нас».

Чытайце таксама: Без водки и сигарет, но с чистыми улицами. Как живет приграничная Кузница без беларусов

Кавалерийский рынок в Белостоке. Фото: Руслан Кулевич
Кавалерыйскі рынак у Беластоку. Фота: Руслан Кулевіч

«Прыбытак упаў на 80%»

Юліта працуе ў павільёне з прадуктамі і парашкамі. Як і ў астатніх гандляроў, яе праца да 2020 года была шмат у чым завязана на беларусах.

«Мяжа яшчэ была адкрыта, але не кожны мог да нас прыехаць. А калі Лукашэнка цалкам абмежаваў выезд, то сітуацыя стала крытычнай. Да пандэміі да нас стаялі чэргі, 90% кліентаў былі менавіта беларусы. Цяпер гандлю амаль няма і прыбытак у нас за год упаў на 80%».

Чытайце таксама: «Вложили всего $ 5000». Беларусы открыли в Белостоке кофейню: зерна обжаривают украинцы, а с выпечкой помогает теща

У фірмы, у якой працуе Юліта, было чатыры крамы на Кавалерыйскім рынку. Зараз засталося тры. Некаторым пашанцавала менш, і яны закрылі амаль усе кропкі.

«У нас больш за ўсё прадукты бралі - гарбату і каву. Ну і хімію оптам. Зараз стэлефаноўваемся з беларусамі: усе хочуць працаваць, але ёсць праблемы з мяжой. Што будзе далей, цяжка сказаць, але лепш дакладна не будзе. Можа спатрэбіцца некалькі гадоў, каб сітуацыя нармалізавалася».


У сваёй працы Hrodna.life арыентуецца перадусім на супольнасць чытачоў. У цяжкую хвіліну мы спадзяемся на іх падтрымку.

Каб утрымаць штат журналістаў і офіс, мы просім вас пералічыць нам невялікую суму грошай.

З вашай дапамогай мы працягнем працаваць і расказваць тое, пра што маўчаць іншыя.

Рэпарцёр, фатограф, краязнаўца. Самы хуткі журналіст Гродна на ровары. Руслана і яго ровар ведаюць многія гараджане: ад чыноўнікаў да бамжоў. Падчас службы ў войску быў разведчыкам, а цяпер даказвае, што выведнік былым не бывае. Працуе ў Hrodna.life з 2013 года, калі сайт яшчэ працаваў пад брэндам «Твой стыль». У канцы 2018 выдаў кнігу «Горад адзін, успаміны розныя», дзе сабраў успаміны гродзенцаў пра 1930−40-я гады.