Пасля эпічнага завяршэння чарговай фазы кінасусвету «Marvel», цікава назіраць, як спрабуе нагнаць сваіх супернікаў кампанія «Warner Bros.». Іх дзецішча – кінасерыял па коміксах «DC» – ладна ліхаманіла апошнія гады, але змена курсу ад змрочнай рэальнасці ў больш светлы і гумарны бок даў плён.

«Шазам», «Аквамэн» і «Цуд-жанчына» паказалі выдатныя вынікі па зборах у кінатэатрах. А змяніўшы крыпавага блазна Джокера ў выкананні Джарэда Лета на хваравітага Хаакіна Фенікса, «Warner Bros.» наогул сабралі мільярд без удзелу усялякіх мета-людзей у латэксе. Наступны герой, які атрымаў свой сольны праект – Харлі Квін.


Хто такая Харлі Квін?

Харлі – сяброўка, памагатая і «каханне» Джокера, галоўнага злыдня Готэма. Харлі дэбютавала ў мультсерыяле «Бэтмэн» 1992 года: яна – рэдкі персанаж, які з’явіўся адразу на экране, а не перайшоў з коміксаў. І калі ў 90-х яна разгульвала выключна ў вобразе Арлекіна, то ў 2010-х вобраз станавіўся больш раскаваным і сэксуальным.

Сапраўды мегапапулярным вобраз Харлі зрабіла Марго Робі ў фільме «Атрад самагубцаў» Дэвіда Эйра. Фільму далі дарослыя абмежаванні, што дазволіла раскрыць характар ​​гераіні: нахабнай псіхапаткі са схільнасцямі ахвяры гвалту. Сам “Атрад” аблаялі з усіх бакоў, але ён даў старт папулярнасці персанажа і актрысы.

Вялікія чаканні і вялікі аблом

На «Драпежных птушак» былі вызначаныя чаканні на хвалі апошніх паспяховых фільмаў «DC». Харлі павінна была атрымаць сольнік і адарвацца па поўнай, узроставыя абмежаванні дазвалялі гэта зрабіць. Тым больш, што рэжысёр(ка) і сцэнарыст(ка) – жанчыны. Павінен быў атрымацца гэткі «фемны» варыянт Дэдпула. Але выйшаў аблом у выглядзе звычайнага сумнага кіно.

«Драпежныя птушкі» апынуліся банальным дэтэктыўным прахадняком, у якім затурканыя жанчыны спрабуюць выжыць у крымінальным свеце мужчын. Кожная з «драпежных птушак» (чатыры гераіні, якія ўвесь фільм блытаюцца пад нагамі ў Харлі) была нечым дыяментам, але раптам мозг праясніўся у фатальнай Харлі Квін. Яна захацела волі ад Джокера і стала Звычайнай, Стандартнай і Банальнай. Яе дыялогі не радуюць моцнымі слоўцамі, характар ​​не блішчыць блазанскай радасцю, а дзеянні у большасці проста раздражняюць.

harley quinn

У «Атрадзе самагубцаў» у Марго Робі было менш часу, але яна паспела закахаць у сябе гледача. У «Драпежных птушак» ужо іншая гераіня, ніяк не падобная да той.

Агульную карціну дабіваюць тупыя мужчынскія персанажы – усе ад невядомага статыста да галоўнага гада Юэна Макгрэгара. Яны ўсе тупыя і здольныя толькі спяшацца падчас грозных прамоваў, а верхавод атрымаўся занадта камічным, жанчынападобны злыднем. Нуду спрабавалі разбавіць рандомным апавяданнем, цалкам перакраіўшы сюжэт для стварэння залішняй загадкавасці. У канцы быццам выбудоўваецца лагічны ланцужок і зносіць усім мозг дзеяннем у быццам жыллі Джокера. Але ўсё гэта пададзена занадта недарэчна і сумна.

Блокбастар прайграў нішаваму мультсерыялу

«Драпежныя птушкі» пацярпелі не толькі ад дрэнных аўтарскіх установак падчас здымачнага працэсу. Ніхто не думаў, што глабальнай праблемай стане суіснаванне іншага экраннага варыянту Харлі – аднайменнага мультсерыяла, першы сезон якога хутка завяршыцца. Анімацыя выкарыстоўвае на ўсе 100% абмежаванні па ўзросце, спрытна, дасціпна і стыльна высмейвае, напэўна, усе жаночыя праблемы апошніх гадоў, мясцовы шоўбіз і каноны коміксу. Дурным блокбастарам там і не пахне.

Чарговы аблом DC. Чаму не апраўдалі чаканняў «Драпежныя птушкі: Ашаламляльная гісторыя Харлі Квін»

Задай пытанне, дашлі заўвагу або прапануй тэму