Гродзенскую візажыстку Наталлю Чубоўскую прысудзілі да 5 гадоў і 5 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Таксама суд прызначыў ёй штраф у памеры 22 500 рублёў. Яе абвінавачвалі па «палітычных» артыкулах.

Чубоўскую арыштавалі 25 жніўня 2025 года і змясцілі ў СІЗА. Яе абвінавацілі па васьмі «палітычных» артыкулах — «фінансаванне экстрэмізму» (ч. 1 і 2 арт. 361-2 КК), «спрыянне экстрэмізму» (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК), «клевета на Лукашэнку» (ч. 1 і 2 арт. 367 КК), «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК), «разпальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК), «абраза суддзі» (арт. 370 КК) і «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК), паведамляе «Наша Ніва».

Наталлі Чубоўскай 45 гадоў. Раней яна працавала візажыстам, грыміёрам і бутафорам. Займалася стварэннем вясельных вобразаў, прымала кліентаў у мясцовым салоне прыгажосці і ўдзельнічала ў запуску арт-студыі Le Grand. У Instagram Наталлі больш за 9 тысяч падпісчыкаў.

Прысуд вынес Гродзенскі абласны суд.