Даўняя аксіёма: “Pixar” выпускае калі не чарговы шэдэўр, то абавязкова прыстойны мультфільм. Хоць некаторыя сцвярджаюць, што з часоў «ВАЛЛі» і «Уверх» гэта падраздзяленне «Дыснея» выпусціла толькі два годных твора: «Галаваломка» і «Таямніца Кока», а астатняе – суцэльныя сіквелы. Можа таму студыйныя босы паабяцалі ў будучыні пакет арыгінальнага кантэнту: першым можна лічыць «Наперад» Дэна Скэнлана.

Гэты анімацыйны фільм стаў для аўтара «Універсітэта монстраў» па-сапраўднаму «родным стварэннем»: рэжысёр прапісаў у сюжэце ўласныя перажыванні з-за страты бацькі ў 16 гадоў. У тыя гады будучы рэжысёр змог вытрымаць трагедыю дзякуючы аўдыёзапісам голаса памерлага. Так і ў «Наперад» галоўны герой Іэн Лайтфут цяжка пераносіць нягоды пераходнага ўзросту і разуменне таго, што ніколі не бачыў уласнага бацькі. І толькі старая фанаграма ці то падтуплівае смутак, ці то ўзмацняе сум.

Атлусцелыя кентаўры, эльфы-байкеры і аднарогі на сметніках

Іэн жыве ў свеце эльфаў, цыклопаў, кентаўраў і іншых міфічных істот. Толькі гэты свет нагадвае хутчэй аднапавярховую Амерыку 1990-х, чым Міжзем’е «Уладара пярсцёнкаў». Усе ў ім даўно зразумелі, што лягчэй паддацца тэхнічнаму прагрэсу, чым спасцігаць асновы магіі. Таму кентаўры растаўсцелі і цяпер раз’яжджаюць на патрульных машынах, эльфы страцілі здольнасць лётаць і дэградавалі ў байкераў, а аднарогі апусціліся да ўзроўню бадзяжных сабак. Дзівосны свет стаў звычайным і толькі брат Іэна, Барлі, працягвае верыць у «лепшае мінулае» і пратэстуе, калі спрабуюць знесці нейкі прадмет даўніны.

«Наперад»: роўд-муві пра простыя каштоўнасцІ і аднарогаў на сметніках

І калі з’явіцца чароўны спосаб на час вярнуць бацьку ў рэальны свет, Іэн таксама зможа паверыць у казку. І як у яе не паверыць, калі магія верне хаця б палову бацькі (толькі ногі без тулава!).

Козыры Pixar – тэмы смерці і страты

Вялікая сюжэтная смеласць – ногі бацькі, якія шпацыруюць (амаль увесь фільм) побач з сынамі. Першы час гэта будзе палохаць, тым больш у анімацыі, прызначанай для не самых вялікіх дзетак. Але стваральнікі выкруцяцца з дапамогай разнастайных рухаў падчас вялікага падарожжа, мэтай якога стане дапоўніць цела тулавам. Мультфільм гэта дзіўны роўд-муві ў форме настольнага квэста з перашкодамі і пасткамі. Барлі, як знаўца легендарнага мінулага, будзе правадніком у свет даўно забытых артэфактаў.

In Disney and Pixar’s “Onward,” brothers Ian and Barley (voiced by Tom Holland and Chris Pratt) are given a gift that allows them to conjure their dad—half of him, anyway—for one magical day. Their subsequent quest to conjure the rest of him is filled with magic, impossible obstacles and some unforgettable moments. Directed by Dan Scanlon and produced by Kori Rae, “Onward” opens in U.S. theaters on March 6, 2020.  © 2019 Disney/Pixar. All Rights Reserved.

На фоне выдатна прапрацаванай анімацыі на першы план выйдзе эмацыйная складнік. Pixar зноў пусціць у ход свае ўпадабаныя козыры, за якія яго цэняць гледачы ўсіх узростаў: тэмы смерці і страты блізкіх людзей. Паміж блізкімі па крыві істотамі праявіцца дзіўная хімія, якую адчуваюць паміж сабой толькі родныя. Такімі спосабамі мультфільм паспрабуе нагадаць пра каштоўнасці, пра якія лёгка забываеш: усё лепшае знаходзіцца побач, нам проста варта шырэй расплюшчыць вочы.

«Наперад»: роўд-муві пра простыя каштоўнасцІ і аднарогаў на сметніках

Прадказальны, але не прахадны

«Наперад» слаба раскрывае нам гэты свет, у якім усе забыліся сваё прызначэнне, а ногі адроджанага таткі так і застануцца неверагодным, пацешным, але адзіным элементам фільма. І так, ён падасца прадказальным, але ніяк не прахадным і сумным. Для Pixar – гэта чарговы прадукт з высокім знакам якасці.

Задай пытанне, дашлі заўвагу або прапануй тэму