Людзі і справы

Гродзенскія рамеснікі: Мы не супраць аднатыпных намётаў, але на Чырвонаармейскую не паедзем

Матэрыял Hrodna.life пра тое, чаму па выхадных Савецкая нагадвае рынак з 90-х, выклікаў вялікую цікавасць у чытачоў і саміх рамеснікаў. Апошнія не супраць, каб усё выглядала цывілізавана, але катэгарычна супраць перасялення на вул. Чырвонаармейскую, куды іх хочуць адправіць гарадскія ўлады.

Меркаваннем рамеснікаў ніхто не цікавіўся

Гарадскія ўлады хочуць за 29 000 рублёў прадаць на пяць гадоў права арэнды пустыр на Чырвонаармейскай, каля старой Станіславоўскай кафлярні. Інвестар павінен будзе арганізаваць там пляцоўку для гандлю сувенірамі.

На гэтым пустыры гарадскія ўлады прапануюць прыватніку пабудаваць рынак для рамеснікаў
Людміла Стуканава, якая гандлюе на Савецкай, магчымаму пераезду не радая. Яна лічыць, што на новым месцы гандляваць будзе бессэнсоўна. Пра такія планы яна, як і многія яе калегі, даведаліся з інтэрнэту. Паводле яе слоў, меркаваннем рамеснікаў ніхто не цікавіўся.

На аднатыпныя палаткі згодныя, але без навязвання

Жанчына згодная, што намёты на Савецкай сёння выглядаюць не зусім эстэтычна. Яна не супраць, каб з’явіліся стацыянарныя шапікі або каб намёты былі выкананы ў адным стылі. Галоўнае, каб гэта не каштавала занадта дорага. І знаходзілася ў прахадным месцы.

«У нас ёсць палаткі, на іх каркас можна замовіць тэнт, хай ён будзе ў адным стылі. Напрыклад, як у рамеснікаў, якія ездзяць на выставу ў Маскву: ёсць стандарт і там на кірмашы толькі такія палаткі. На «Славянскім Базары» цяпер можна было гандляваць толькі з палаткі бэжавага колеру.

У многіх турыстычных гарадах ёсць стандартныя павільёны для гандлю. У Вільні каля 10 гадоў таму ўсталявалі «скрынкі» з відамі старога горада, дзе можна на ноч пакідаць увесь тавар. Гэтыя павільёны аплацілі самі гандляры.
Мы згодныя, давайце мы зробім гэта, але хай гэта будзе не навязванне: купіць толькі пэўныя палаткі у «дзядзькі Васі». Давайце мы абярэм самі чаго хочам, мы гатовыя супрацоўнічаць з уладай, весці дыялог. Хоць ёсць і тыя, хто гандлюе са столікаў. У такіх людзей проста можа не быць магчымасці купіць палатку".

Ідэальнае месца — Савецкая плошча

«Думаю, туды [на Чырвонаармейскую] ніхто не пойдзе, рамеснікі проста будуць сыходзіць на рынкі. Многія пачыналі, напрыклад, са Скідзельскага рынку. Там ёсць дзе паставіць намёты, плаціць за месца і гандляваць. Але тады многім прыйдзецца пераарыентавацца, бо многія рамеснікі арыентаваны на турыстаў».

На думку Людмілы, рамеснікі павінны стаяць у прахадным месцы, а не там, дзе ездзяць толькі машыны, а людзей практычна няма, тым больш турыстаў.

На пляцоўцы каля Маладзёжнага цэнтра хапае месца, каб размясціць там рынак рамеснікаў
«У ідэале гэта Савецкая плошча. Тым больш, гістарычна паміж Фарай Вітаўта і Фарным Касцёлам заўсёды былі гандлёвыя шэрагі». Нядрэнным месцам для гандлю Людміла Стуканава лічыць і пляцоўку перад «Моладзевым цэнтрам».

Драўляныя домікі - прыгожа, але ёсць пытанне цаны

Марына Чарненка таксама гандлюе на Савецкай. Гэта яна прадае то самае мыла… Але акрамя яго ў яе ёсць шмат іншых цікавых вырабаў ручной работы.

Марына таксама не супраць, каб іх шэрагі выглядалі сапраўды прыгожа. Яна кажа, што самі рамеснікі ўжо даўно абмяркоўвалі гэтую праблему.

«Хоць гэта і затратна, але мы б памянялі тэнты, зрабілі б у адзіным стылі. Бо калі нас адправяць на Чырвонаармейскую, то будзем там проста без сэнсу стаяць. Туды не паедуць ні турысты, ні простыя людзі. Некаторыя страцяць асноўную крыніцу даходу».

Добрым месцам для рамеснікаў магла б стаць пляцоўка каля Палаца тэкстыльшчыкаў, лічыць Марына. Галоўнае, каб там хадзіла шмат турыстаў і гараджан. «Перад святамі многія пакупнікі - мясцовыя жыхары, якія прыходзяць купіць падарункі. Шмат мясцовых прыходзіць менавіта да рамеснікаў, калі збіраюцца за мяжу з падарункамі», — кажа яна.


«Разрешение не требуется, но есть нюансы». Почему по выходным пешеходная Советская так похожа на рынки 90-х?


Драўляныя домікі глядзеліся б прыгожа, але ёсць пытанне цаны, кажа Марына. Не кожны рамеснік можа сабе дазволіць вялікія ўкладанні, а палаткі каштуюць ужо ад 300 рублёў. «Мы не супраць, каб было прыгожа і цывілізавана, але за разумныя грошы».

Людміла спадзяецца, што месца пад рынак ніхто не выкупіць і рамеснікаў пакінуць у цэнтры. Яна сумняваецца, што хтосьці будзе інвеставаць у месца, куды заведама ніхто не пойдзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025