Сярэднявечныя, этнічныя, аўтамабільныя і музычныя фестывалі арганізуюць у Беларусі летам 2023 года. Hrodna.life паглядзеў, якія фестывалі можна наведаць сёлета і дзе яны адбудуцца.

Праверце таксама фестывалі лета 2024 года ў Беларусі
Чэрвень
Купалле ў Дукорскім маёнтку
Калі: 17 чэрвеня
Дзе: Музейны комплекс “Дукорскі маёнтак” (мястэчка Дукора ў Пухавічскім раёне Мінскай вобласці)
Падчас фестывалю арганізатары абяцацюць купальскія песні і інтэрактыў з гледачамі, лялечны тэатр у суправаджэнні жывой музыкі, традыцыйныя гульні, майстар-клас па танцах. Акрамя гэтага, падчас свята адбудзецца купальскае шэсце, скокі праз вогнішча, спусканне вянкоў на ваду і святочнае фаер-шоў.
Смаргонскія баранкі
Калі: 17 чэрвеня
Дзе: горад Смаргонь
Фестываль “Смаргонскія баранкі” прысвечаны 520-годдзю Смаргоні. Падчас фестывалю выступяць фіналісты праекта “X-фактар. Беларусь”, а таксама гурт “АУРА”. Арганізатары абяцаюць майстар-класы і конкурсы.
Свята Сонца
Калі: 24 – 25 чэрвеня
Дзе: музейны комплекс старажытных народных рамёслаў і тэхналогій “Дудуткі” (40 км ад Мінска)
Фестываль “Свята Сонца” прысвечаны летняму сонцастаянню і Купаллю. Падчас фестывалю арганізуюць купальскія традыцыйныя абрады, вогненнае шоў, капальскае вогнішча, продаж вырабаў рамеснікаў і майстар-класы.
На фестывалі выступяць: Іван Кірчук, гурты Trubetskoy, Rokash, Plemя, Alcyona, Aquamorta, Frozen Garden, Росквіт.
Госці змогуць размясціцца ў намётавым мястэчку на тэрыторыі фестывалю. Намёты можна ўзяць у арэнду на месцы. Гасцям арганіуюць аўтобусны трансфер да месца правядзення фестывалю.
Вечеры Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў
Калі: 23 – 25 чэрвеня
Дзе: Нясвіжскі замак (Нясвіж, вул. Замкавая, 2)
Фестываль опернага і балетнага мастацтва адбудзецца ў Нясвіжскім замку. Падчас фестывалю, ужо 13-га па ліку, плануюць паказаць шэдэўры сусветнай балетнай і опернай класікі.
У час мерапрыемства можна будзе наведаць выставы ў замку і пабачыць вайскова-гістарычную рэканструкцыю.
Музычныя вечары ў Мірскім замку
Калі: 16 – 18 чэрвеня, 24 чэрвеня і 15 ліпеня
Дзе: Мірскі замак (Мір, вул. Чырвонаармейская, 2)
Тэлеканал АНТ аднавіў праект “Музычныя вечарыны ў Мірскім замку”. Падчас імпрэзы на сцэне выступяць музыкі аркестра Міхаіла Фінберга, спявачка Вікторыя Алешка. 15 ліпеня адбудзецца канцэрт сімфанічнага аркеста з салістамі тэатра “У стылі Сан-Рэма”.
Sound Live
Калі: 24 чэрвеня
Дзе: Набярэжная ў Ваўкавыску
Падчас фестывалю арганізатары абяцаюць воднае шоў “Плаванне абы на чым”, выступ аркестраў, рыцарскае шоў, музычныя майстар-класы для дзяцей, выставу аўтацюнінгу, выставу вінтажнай апаратуры, “бойку” кавер-гуртоў, а таксама DJ-сэты. На фестывалі арганізуюць фудзоны і забаўляльныя пляцоўкі.
Вечары ў Соф’і Гальшанскай
Калі: 24 чэрвеня
Дзе: Гальшанскі замак (мястэчка Гальшаны)
Падчас імпрэзы на тэрыторыі замка адбудзецца спектакль “Чорная панна Нясвіжа” і выступ шоў-балета “Феерыя” з Мінска. Таксама для гасцей правядуць “містычную” экскурсію па Паўночнай вежы. Акрамя гэтага гасцям абяцаюць фудкорт, сярэднявечныя гульні і танцы, майстар-класы і выставу-продаж рамесных вырабаў. Скончыць імпрэзу абяцаюць вогненным шоу.
Ліпень
ЭкстримПрорыв 2023
Калі: 1 – 2 ліпеня
Дзе: мястэчка Ушачы (Віцебская вобласць)
У фестывалі экстрэмальных відаў спорту прымуць удзел каля 500 спартсменаў. Таксама на фестывалі будзе вячэрняя праграма: лазернае шоў, “аўтапаці”, выступ музычных гуртоў і дыскатэка.
Падчас фестывалю будуць працаваць забаўляльныя пляцоўкі для дзяцей і дарослых, а таксама водныя атракцыёны. Акрамя гэтага арганізуюць фудкорт, а госці змогуць падняцца на паветраным шары.
Джаз в городе N
Калі: 7 – 8 ліпеня
Дзе: Нясвіжскі замак
Фестываль джазавай музыкі адбудзецца ў двары Нясвіжскага замка. Гасцям прадставяць дзве канцэртныя праграмы: “Джаз в ночи” і “В джазе только классика”.
Славянскі базар
Калі: 12 – 17 ліпеня
Дзе: Летні амфітэатр на праспекце Фрунзэ, 13а, Віцебск
Міжнародны фестываль мастацтваў праводзяць ужо больш за 30 гадоў. У 2023 годзе на фестывалі выступяць расійскія музыкі:
- Дзмітрый Малікаў;
- Уладзімір Прэснякоў;
- Стас П’еха;
- Сяргей Лазараў.
Таксама пройдуць канцэртныя праграмы “Залаты хіт”, “Шансон-ТВ”, “Рок-панарама”. Таксама пройдзе КЗВ-канцэрт з удзелам каманд Вышэйшай лігі КЗВ.
Брест Джип Фест 2023
Калі: 14 – 16 ліпеня
Дзе: каля пасёлка Мухавец пад Брэстам
“Брест Джип Фест” – міжнародны фестываль пазадарожнікаў. Падчас фестывалю арганізуюць намётавае мястэчка, выступы артыстаў, спаборніцтвы пазадарожнай тэхнікі, а таксама дыскатэку.
Фестываль “Легендарныя эпохі”
Калі: 15 ліпеня
Дзе: Зэльва (Гродзенская вобласць)
Падчас фестывалю арганізатары плануюць правесці рэканструкцыю вызвалення Зэльвеншчыны ад нямецкіх войскаў у 1944 годзе. Таксама на фестывалі прадставяць экспазіцыю баявой рэтра-тэхнікі, якая дзейнічала ў часы Другой сусветнай вайны: пакажуць баявы нямецкі танк, “палутаркі”, грузавыя аўтамабілі, матацыклы і легкавыя аўтамабілі.
Фестываль вайскова-гістарычный рэканструкцыі “Наш Грунвальд”
Калі: 22-23 ліпеня
Дзе: музейны комплекс старажытных народных рамёслаў і тэхналогій “Дудуткі” (40 км ад Мінска)
Падчас фестывалю адбудуцца рэканструкцыі Грунвальдскай бітвы і рыцарскія баі. Таксама можна будзе пакаштаваць стравы традыцыйнай беларускай кухні і паўдзельнічаць у майстар-класах. Выступяць фолк і рок-гурты:
- Хмельны вір
- KAS
- Рокаш
- PAWA
- Земля легенд
- Эпидемия
- Ян Женчак
ЛАКАЦЫЯ
Калі: 22 ліпеня
Дзе: Гродна (пляцоўка каля гандлёва-забаўляльнага комплекса Triniti)
У 2023 годзе арганізатары «Лакацыі» абяцаюць насычаную і працяглую праграму. У гэтым годзе плануецца музычная частка, якой летась не было. Хто выступіць на фестывалі пакуль не вядома.
Чытайце таксама: Адбудзецца другі фестываль «Лакацыя»: акрамя аўтамабіляў абяцаюць яшчэ і музыку
Viva Braslav
Калі: 28 – 30 ліпеня
Дзе: Цэнтральны пляж, Браслаў (Віцебская вобласць)
Фестываль Viva Braslav у 2023 годзе адбудзецца ў 10 раз. Там арганізуюць кемпінг, спартовыя гульні, конкурсы, майстар-класы. На сцэне выступяць:
- Macan;
- Artik & Asti;
- Отпетые мошенники;
- Банд’Эрос;
- Hammali&Navai;
- Бакей;
- saypink!;
- SHARANKOŪ;
- ПараЛель;
- Просто Лера;
- Parade of Planets;
- dj AVAO;
- dj ANG.
Фестываль нейкі час таму пачаў губляць хэдлайнераў. Спачатку з праграмы выдалілі выступ спявачкі Instasamka. Пазнй DJ KAAZE са Швецыі і DJ Martin Jensen з Даніі, выступ якіх планаваўся на фестывалі адмовіліся граць у Беларусі па палітычных прычынах.
Чытайце таксама: Бондарава адмяніла Instasamka? Стала вядома, чаму змяніўся лайн-ап Viva Braslav (абноўлена)
Этнасвята “У госці да радзімічаў”
Калі: 29 ліпеня
Дзе: пляцоўка Замковішча ў аграгарадку Радомля (Чавускі раён Магілёўскай вобласці)
Фестываль у стылістыцы ранняга сярэднявечча арганізуюць з 2014 года. Ён звязаны з культурай і бытам племені радзімічаў. Падчас фестывалю выступяць клубы гістарычнай рэканструкцыі, для гасцей правядуць майстар-класы па сярэднявечных танцах і рамёствах.
Жнівень
Рыцарскі фэст
Калі: 5 – 6 жніўня
Дзе: Замкавая гара, Мсціслаў (Магілёўская вобласць)
Падчас фестывалю адбудуцца рыцарскія турніры, конныя спаборніцтвы, тэатрэлізаваныя пастановы, канцэрт, а таксама фаер-шоў.
Задора
Калі:12 – 13 жніўня
Дзе: Музейны комплекс “Дукорскі маёнтак” (мястэчка Дукора ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці)
Фестываль “Задора” прысвечаны эпосе ранняга сярэднявечча IX – XII стагоддзяў. Падчас фестывалю пройдуць турніры на коп’ях, будзе граць жывая сярэднявечная музыка, будуць танцы, майстар-класы па сыраварэнні і фаер-шоў.
Нясвіжская фартэцыя
Калі: 23 жніўня
Дзе: Англійскі парк у Нясвіжы
Фестываль вайскова-гістарычнай рэканструкцыі “Нясвіжская фартэцыя” адбудзецца на на тэрыторыі парка побач з Нясвіжскім замкам. Пройдзе рэканструкцыя рыцарскіх турніраў і конныя забегі. Таксама арганізуюць канцэрт даўняй музыкі, тэатральныя інсцэніроўкі, танцы, а таксама майстар-класы па рамёствах і баявых майстэрствах.
Шлях Цмока
Калі: 19 – 20 жніўня
Дзе: Бярэзінскі запаведнік (вёска Дамжэрыцы, Лепельскі раён Віцебскай вобласці)
На фестывалі “Шлях Цмока – 2023” арганізатары абяцаюць тэатральныяя пастановы, Open Air канцэрты, вогненнае шоў, а таксама экскурсію па міфалагічнай сцежцы.


