Роўна пяць гадоў таму, 21 лістапада 2013 года, ва Украіне пачаўся Еўрамайдан. Акцыя пратэсту стала рэакцыяй на адмову прэзідэнта падпісаць дамову аб асацыацыяй з ЕС. Пачалося ўсё з аднаго паста ў Facebook, а паўплывала ў выніку на ўвесь рэгіён.
Які адбітак пакінуў Еўрамайдан у жыцці беларусаў і Беларусі?
Грамадзяне Беларусі амаль з самага пачатку прымалі актыўны ўдзел у акцыях Еўрамайдану. Так, 07 снежня 2013 на майдане Незалежнасці выступіў беларускі гурт «Ляпис Трубецкой». А песня «Воины света» стала неафіцыйным гімнам Рэвалюцыі годнасці. Ды стала другой паводле папулярнасці песняй на майдане — пасля гімна Украіны.
Грамадзянін Беларусі Міхаіл Жызнеўскі стаў адной з першых ахвяр на майдане. Міхаіл быў забіты стрэлам у сэрца на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве 22 студзеня 2014 г. У тым жа годзе, 26 лістапада, на той жа вуліцы Грушэўскага адкрылі помнік у гонар Жызнеўскага, а праз дзень прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ўзгародзіў яго ордэнам Героя Нябеснай сотні, які асабіста перадаў яго бацькам.
Беларусь гэта краіна, якая больш за іншыя, пасля самой Украіны і Расіі, адчула на сабе водгукі Еўрамайдану. Як у эканамічным, так і ў палітычным плане.
Паводзіны расійскага кіраўніцтва для адных сталі сігналам, што ўсходні сусед можа быць небяспечным, а «братэрскі» народ можа завітаць са зброяй у руках. Для іншых «Крым наш» паслужыў натхненнем і даў штуршок для актывізацыі аматараў «русского мира».
Грамадзяне Беларусі не засталіся ўбаку і калі ва Украіне пачалася вайна. Адныя паехалі бараніць Украіну з разуменнем таго, што на месцы Украіны магла быць (і можа быць) Беларусь. Іншыя, наглядзеўшыся расійскага тэлебачання і наслухаўшыся пра «фашыстаў», паехалі бараніць ідэі «русского мира».Назваць дакладную колькасць беларусаў, якія прынялі ўдзел у баях ва Украіне немагчыма. Як вынікае з расследавання, гэтая лічба вагаецца ў межах 1000 чалавек. Паводле максімальных ацэнак, колькасць беларусаў-удзельнікаў вайны складае каля 1500 чалавек.
Украінскія падзеі прымусілі беларускія ўлады пераглядзець стаўленне да мовы, культуры і нацыянальных сімвалаў. Не тое, каб беларускае кіраўніцтва ўзяла курс на беларусізацыю. Хутчэй, проста стала менш перашкаждаць беларускасці.
Розныя дзяржаўныя чыноўнікі неаднаразова выказваліся наконт таго, што герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг «гэта наша гісторыя». Сёння па ўсёй краіне бесперашкодна можна набыць і тое, і іншае. Да 2014 года такое было цяжка ўявіць.«Улады сталі менш душыць тое беларускае, што раней душылі. Яны проста дазволілі людзям прасоўваць беларускую мову, нацыянальную сімволіку і культуру. Відаць, усвядомілі, што ў гэтым няма нічога дрэнна, а наадварот — толькі карысць», — кажа Ігар Случак.
Пасля падзей ва Украіне ў беларускіх аўтамабілях усё часцей сталі з’яўляцца сцяжкі, якія сімвалізуюць перакананні кіроўцы. Не толькі афіцыйныя чырвона-зялёныя і нацыянальныя бел-чырвона-белыя, але і расійскія трыкалоры.
[irp posts="55 368″ name=""Гісторыя і сямейная рэліквія. Гродзенец захоўвае сцяг, які знялі з аблвыканкама ў 1995 годзе"]
[irp posts="33 277″ name=" Сустракаем гасцей". У Гродне беларускі афіцэр сцяг сваёй краіны схаваў, а расійскі павесіў"]
Пасля ўкраінскіх падзей у беларускіх уладаў змянілася стаўленне да георгіеўскай стужкі. Забароны на яе выкарыстане няма, аднак улады вырашылі замяніць яе на чырвоны-зялёную стужку з яблыневай кветкай. Акцыю па раздачы такіх стужак назвалі «Кветкі Вялікай Перамогі». З «яблычнымі» стужкамі адзначалі ў Беларусі 70 гадавіну перамогі.
Беларуская ўлада даволі ўдала і з карысцю для сабе выкарыстала негатыўныя наступствы «еўрамайдана». Запужваючы народ вайной, дзяржаўныя медыі тлумачылі, што калі б не Лукашэнка, дык і ў Беларусі была б вайна. У выніку выбары прэзідэнта ў 2015 годзе прайшлі спакойна і ўпершыню без значных акцый пратэсту пасля агалошвання вынікаў. Выраз «абы не было вайны» актуалізаваўся і атрымаў другое жыццё
«Майдан напалохаў беларусаў. Апазіцыя для іх пачала асацыявацца з Майданам, з хаосам, крызісам, грамадзянскай вайной. Гэта зрабіла нялёгкую сытуацыю апазіцыі яшчэ больш нялёгкай», — тлумачыў гэта Валер Карбалевіч.
Улічваючы, што значную частку нашай медыяпрасторы займаюць расійскія тэлеканалы, паслухаць пра «фашыстаў», «бэндэраўцаў» і «кіеўскую хунту» — не праблема, толькі ўключай. Тэма Украіны стала настолькі папулярнай на расійскіх палітычных ток-шоў, што праз пяць год ужо цяжка сабе ўявіць, як бы выглядала расійскае тэлебачанне без гэтага. З часам на гэтых шоў пачалі ўзгадваць і Беларусь, называючы яе «второй Украиной» і г. д. Таму некаторыя праграмы зніклі з трансляцыі ў нашай краіне.
У 2016 годзе Еўрапейскі саюз зняў санкцыі з прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ 169 чыноўнікаў, санкцыі з часткі прадпрыемстваў, а таксама стаў больш шчыльна супрацоўнічаць з беларускімі ўладамі.
Сваю ролю тут адыграла і тое, што Мінск стаў пляцоўкай для перамоваў па мірным урэгаляванні сітуацыі на Данбасе.
Беларусь жа, у першую чаргу з-за эканамічных праблем у Расіі, была вымушана загаварыць аб шматвектарнасці замежнай палітыкі.*
Працоўныя мігранты з Беларусі пераключыліся з Расіі на Польшчу. І не толькі таму, што палякі актыўна шукаюць працоўныя рукі на сотні тысяч вакансій, але і таму, што пасля пачатку расійска-украінскага канфлікту працоўны рынак Расіі стаў значна менш прывабным.
[irp posts="90 451″ name="Трэнды змяняюцца. Google адсачыў, як працоўныя мігранты з Беларусі пераключыліся з Расіі на Польшчу"]
Пратэсты ў Кіеве пачаліся пасля паста ў фэйсбуку, які апублікаваў журналіст Мустафа Найем.
Менавіта Мустафа Найем лічыцца ініцыятарам першага мітынга на Майдане ў 2013 годзе. Праз тры гады журналістка Наталля Сакаленка ў эфіры «Еспресо TV» расказала, што на рэкламу гэтага допісу ў фэйсбуку было вытрачана 600 долараў. «Таму гэтае паведамленне ўбачылі не 10 тысяч чалавек, якія звычайна чытаюць Мустафу, а 100 тысяч», — сказала Сакаленка.
Менавіта з-за гэтага ў ноч з 21−22 кастрычніка 2013 года на мітынг выйшла каля тысячы чалавек, лічыць журналістка.
Еўрамайдан доўжыўся тры месяцы і скончыўся 22 лютага 2014 года. Ён прывёў да змены ўлады і ўцёкаў з краіны Віктара Януковіча.
Построят ли в Поповке креветочный завод? Чем закончится эта история? Миллионы людей возмущены попыткой построить завод прямо на берегу, недалеко от «Казантипа». Обо всех подробностях этого громкого скандала вам расскажет источник. А также много других и интересных новостей с полуострова Крым.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…