Спадчына

Па Новым Свеце з завязанымі вачамі. Прайшліся па Гродне, які нельга пабачыць, але можна адчуць

Каб пабачыць Гродна, якога больш няма, трэба проста заплюшчыць вочы. Расповед пра горад дамалююць пахі, смакі і гукі. У мінулыя выхадныя, 18 мая, мы прайшліся з сябрамі па Новым Свеце, завязаўшы вочы. Зараз, зняўшы з вачэй павязку, яшчэ можна пабачыць яго драўляныя дамкі і цагляныя камяніцы. Але з кожным годам іх становіцца ўсё менш. Калі не спыніць разбурэнне Новага Свету, то хутка апроч пахаў і смакаў пра былы Гродна нічога больш не нагадае.

Мы спыняемся каля аднаго з драўляных дамкоў вуліцы Горкага і завязваем вочы. Да гукаў гарадскога шума далучаецца сола на скрыпцы. Нябачны выканаўца старанна вядзе мелодыю, а ўдзельнікі шпацыру слухаюць гісторыю пра дзяўчынку, што іграла ў вакне дома і яе бабулю, што папярэджвала мінакоў не перашкаджаць практыкаванням.

Праз некалькі наступных дамоў - яшчэ адна гісторыя са скрыпкай. Яе некалі выкінулі з вакна суседзі-яўрэі, калі іх забіралі ў гета. Мясцовыя забралі скрыпку і захоўваюць да сёння.

«Ад суседзяў засталася толькі скрыпка». Гісторыя дома, які рыхтавалі да прыезду Лукашэнкі


А яшчэ каля гэтага дома пахне бэз. Таксама, як пах і падчас войнаў, і ў старыя добрыя часы.

На рагу Горкага і Міцкевіча мы завязваем вочы і адчуваем пах… спірту. Тут была крама Яблонскіх, дзе, як узгадваяць старажылы, ніколі не разбаўлялі гарэлку.


«Спачатку ўсе смяяліся, але мы мелі вялікі поспех». Дачка Яблонскага пра вядомую краму ў Новым свеце


Кропка на скрыжаванні Горкага і 17 Верасня адзначана на мапе вандроўкі пахам свежага хлеба. Праўда, нават зняўшы павязку з вачэй, краму «Гарачы хлеб» пабачыць усё роўна не немагчыма. Камяніцу знеслі ў кастрычніку 2006 і тая пляцоўка да гэтай пары пустуе.

Смакам духмянай кавы з цынамонам і гваздзікай адзначыны будынак на рагу сучасных вуліц Горкага і 17 верасня. Тут некалі была крама каланіяльных тавараў Канэля. Сюды гродзенцы прыходзілі за чаем, кавай і заморскімі спецыямі.

Зусім недалёка раней мясцілася і аптэка. Удзельнікі шпацыру адгадалі прызначэнне чарговага драўлянага дома па паху зёлкавага сіропу. Праўда, адгадаць саму зёлку ім не ўдалося.

У раёне скрыжавання вуліц Бялінскага і Міцкевіча ёсць адразу два месцы з адметнымі смакамі і пахамі: крама пана Полудня, дзе прадавалі каўбасу з цытрынай, і пякарня Любэга, знакамітая ў ваколіцах сваімі «напалеонкамі» — трохкутнымі булкамі з макам.

Не ведаю, ці ўдалося б угаварыць людзей з адкрытымі вачамі пакаштаваць каўбасу з апельсінам. А з завязанымі - елі і хвалілі.

Шпацыр скончыўся на вуліцы Міцкевіча, пры доме з цмокамі, які з вялікай верагоднасцю будзе зруйнаваны ўжо ў бліжэйшы год. Участак зямлі, дзе ён месціцца, прапанаваны на аўкцыен з умовай зносу існуючай пабудовы.


Гой абяцаў не зносіць! Замест драўляных дамоў на Міцкевіча хочуць пабудаваць гандлёвы цэнтр ці гасцініцу

Калі вам цікава адчуць смакі і пахі даўняга Гродна і пабачыць аўтэнтычную забудову Новага Свету на ўласныя вочы, запаўняйце рэгістрацыйную форму і далучайцеся. Пойдзем на шпацыр разам.


Друскенікі: як выглядае драўляная архітэктура за 40 кіламетраў ад Гродна

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025