Горад

Тату на банане і свіння пад гарвыканкамам — чым здзіўляў Дзень горада ў Гродне. Фотарэпартаж

У суботу, 14 верасня, Гродна святкуе свой 891-ы дзень народзінаў. Сёлета цікавосткі і мерапрыемствы ў цэнтры расцягнуліся ад Савецкай плошчы да стадыёна «Нёман», ахапіўшы вуліцы Савецкую, частку Горкага, якая сёння таксама стала пешаходнай, і парк Жылібера. Дзень горада праходзіць пад слоганам «Гродна гучыць!», і на Горкага гучалі аркестры, а на Савецкай — рок і вулічныя музыкі.

Гучаць горад пачаў пад перазвон званоў, а далей можна было абіраць лакацыі. Усю плошчу Леніна традыцыйна занялі кропкі вулічнага харчавання і сталы з парасонікамі, з-за якіх вызірае правадыр. Са сцэны на плошчы гучала рэтра ў выкананні сімфанічнага аркестра гродзенскай філармоніі, які змянілі народныя калектывы.

Побач, на плошчы Тызенгаўза, размясцілася выстава аўто і матацыклаў. З рэтра-аўтамабіляў не злязалі дзеці, а над адкрытымі капотамі рэдкіх машын, якія выставілі там самі гродзенцы, гуртаваліся дарослыя.

У пачатку Горкага на мосце пад класічную музыку адкрылі выставу здымкаў з 30−40-х гадоў з выявамі горада і гродзенцаў таго часу. Далей па вуліцы расцягнуўся кірмаш, некалькі аркестраў, майстар-класы і настольныя гульні.

Мерапрыемствы на пешаходнай сёння частцы Горкага адкрываў дырыжор і кіраўніцтва горада
Класічную музыку можна было паслухаць проста на ходніку

На Савецкай можна было паслухаць вершы на III фестывалі кнігі «Кніжныя скарбы Беларусі», або гарадскіх вулічных музыкаў, або рок ля моладзевага цэнтра «Гродна». Тамсама гродзенская студыя мастацкай татуяванкі вучыла наносіць тату… на бананы. Усю вуліцу заняў кірмаш антыкварных рэчаў і вырабаў рамеснікаў, часам нечаканых.

Пані Ажэшка ўзвышаецца над выставай мініятур архітэктурных помнікаў Гродзеншчыны

Выстава прадметаў даўніны
Каб навучыцца рабіць сапраўднае тату, можна трэнавацца на бананах

На святочным кірмашы ў Гродне прадавалі нават Сталіна
З 17.30 і да 22.00 на стадыёне будзе вялікі канцэрт папулярных выступоўцаў, а завяршыць свята, як заўсёды, салют. Сёлета ён будзе ў Каложскім парку, а 22.00.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гайд па bubble tea ў Гродне: вывучылі цэны, смакі і водгукі

Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…

14 мая 2025

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025