У гарвыканкаме абмеркавалі, якім будзе 891-ы дзень нараджэння абласнога цэнтра. Сёлета Гродна сваё 891-годдзе мае адсвяткаваць гучна і музычна: слоганам падзеі выбраны «Гродна гучыць!». 13 верасня пройдуць урачыстыя і афіцыйныя мерапрыемствы, а 14 верасня свята выйдзе на плошчы і вуліцы горада, піша grodnonews.by.

//cdn.optipic.io/site-102139/2019/08/27/yakim-budze-dzen-gorada-2019/4235e618aeb3dde921658954394fbb0a.JPG

— Наша задача зрабіць так, каб Гродна загучаў у прамым і пераносным сэнсе гэтага слова, — расказала падчас прэзентацыі сваёй канцэпцыі галоўны рэжысёрка Агата Мацко. — Асаблівасць мерапрыемства ў тым, што памяняецца, так бы мовіць, святочная карта горада. Дзейства разгорнецца на тэрыторыі ад плошчы Савецкай да плошчы Леніна і па вуліцы Горкага да ЦСК «Нёман». Галоўнымі арэнамі ў гэтым годзе стануць плошча Леніна і стадыён «Нёман». Аднак дадаецца яшчэ адна не менш значная — мікрараён Альшанка.

У пятніцу, 13 верасня, дэлегацыі замежных краін, дыпламаты возьмуць удзел у юбілейнай выставе-кірмашы «Еўрарэгіён «Нёман-2019 «і ў святкаванні Дня горада. У гэты дзень будуць абвешчаныя імёны тых, хто занесены ў Кнігу Славы Гродна, пройдзе ўзнагароджанне заслужаных людзей горада.

А 14 верасня ў цэнтры Гродна загучаць мелодыі розных напрамкаў. Гэта будзе фальклорны блок, эстрадны, сімфанічны. Па вуліцах горада пройдзе парад духавых аркестраў, якія потым збяруцца на спецыяльна адведзенай пляцоўцы для вялікага канцэрту.

//cdn.optipic.io/site-102139/2019/08/27/yakim-budze-dzen-gorada-2019/9957d8378fb4b632172eda5f660cde68.jpg

На плошчы Леніна загучыць рэтра-музыка, у парку Жылібера — музыка дзяцінства. Таксама пройдзе ColorFest, дзе выступяць артысты, якія працуюць у камандзе Цімы Беларускіх. На святкаванне Дня горада запрошаныя таксама Саша Нема, Вікторыя Алешка, Аляксей Хлыстоў.

А ў спорткомплексе «Нёман» 14 верасня разгорнецца традыцыйны фестываль сыру, а затым адбудзецца вялікі канцэрт хэдлайнера свята Макса Барскіх.

//cdn.optipic.io/site-102139/2019/08/27/yakim-budze-dzen-gorada-2019/DJI_0834.JPG

Дастаткова будзе гандлёвых шэрагаў, у тым ліку і ў скверы каля вуліцы Лермантава. На плошчы Леніна зноў разгорнецца рэстаран пад адкрытым небам.

Дарэчы, у гэтым годзе чакаецца яшчэ адна навінка — проста на праезнай частцы па вуліцы Горкага — яе старой частцы — з’явяцца тэматычныя малюнкі да дня нараджэння Гродна. На час правядзення мерапрыемстваў тут будзе закрыты рух транспарту.

У мікрараёне Альшанка, дзе 2 верасня адбудзецца адкрыццё новай сярэдняй школы на 44 класы, у Дзень горада ўрачыста адкрыюць футбольнае поле. Тут пройдзе футбольны матч, у якім каманда мэра Гродна згуляе з ветэранамі футбола.

Таксама на Дзень горада адкрыюць новы тралейбусны маршрут Альшанка — ААТ «Гродна Азот», на якім будзе курсіраваць бескантактавы тралейбус № 21 з аўтаномным запасам ходу. Напярэдадні свята горад атрымае пяць бескантактавых тралейбусаў, выпушчаных на МАЗе. Яны злучаць новы мікрараён з горадам.

У іншых мікрараёнах таксама намечаны пляцоўкі і складаюцца праграмы свята.

Вёў пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы да святкавання Дня горада Мечыслаў Гой.

//cdn.optipic.io/site-102139/2019/08/27/yakim-budze-dzen-gorada-2019/9fa6c601655e5a443c90564f1e7897e9.JPG