У лютым у доме купца Мураўёва з’явіліся рабочыя — пачалася падрыхтоўка да рэканструкцыі. Hrodna.life удалося патрапіць туды і ўбачыць, як ён выглядае пасля доўгіх гадоў прастою.

Дом купца Мураўёва закінуты больш за 25 гадоў з кароткімі перапынкамі на няўдалыя спробы рэстаўрацыі. Калісьці старадаўні будынак упрыгожвалі шыкоўныя кафляныя печы, ляпніна на столі і фрэскі на сценах. Сёння ад усёй гэтай прыгажосці застаўся толькі фасад.


Чытай падрабязней: Дом купца Мураўёва: рамонт даўжынёю ў 20 гадоў

Перад рэканструкцыяй: як выглядае ўсярэдзіне дом купца Мураўёва
Фасад дома купца Мураўёва
У канцы 2019 года стала вядома, што дом купіў бізнесмэн Станіслаў Сямашка. Цяпер распрацоўваецца праект рэканструкцыі.

Вось як выглядае дом Мураўёва знутры зараз:

Падвал можа быць нават з XVII стагоддзя

Маштабы падзямелляў пад домам Мураўёва ўражваюць. Яны падобныя да двух’ярусных падвалаў «баторыеўкі», дзе сёння знаходзіцца корпус Медыцынскага ўніверсітэта. Па здагадках краязнаўцаў, падвалы могуць быць вялікія і нават выходзіць за тэрыторыю будынка.

Лічыцца, што дом купца Мураўёва быў пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя ў стылі мадэрн,
але гісторык Мечыслаў Супрон лічыць, што частка будынка можна адносіць да больш ранняга перыяду. Мечыслаў адшукаў у Гродзенскім архіве інфармацыю, што дом быў пабудаваны на фрагментах будынка XVII стагоддзя і частка скляпоў будынка можна аднесці менавіта да гэтага перыяду. Пра гэта сведчыць муроўка сцен у склепе i выкарыстаныя ў ёй шматлікія валуны.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life