Карыснае

Чым заняцца зімовым вечарам: 7 настольных гульняў для кампаніі

Культура настольных гульняў, развітая на Захадзе, паціху і ў Гродне займае годнае месца сярод спосабаў праводзіць вольны час. Іван Петушок, кіраўнік цэнтра развіцця і адпачынку «Партал», адмыслова для hrodna.life склаў спіс настолак для доўгіх зімовых вечароў. Гуляйце, калі ўжо прачыталі коміксы з нашай папярэдняй падборкі.

1. «Alias»

У гульні «Alias» трэба растлумачыць іншымі словамі загаданае слова. Гульня вядзецца на час: чым больш слоў зможа адгадаць каманда, тым больш ачкоў яна атрымае. Можна выкарыстоўваць сінонімы і антонімы, галоўнае не выкарыстоўваць аднакарэнныя з загаданым словы. У гульні 300 картак, на якіх 2400 слоў і словазлучэнняў.

2. «Пэчворк»

Прыгожая антуражная гульня на логіку, дзе трэба з шматкоў тканіны зшываць рэчы. У вас ёсць поле 9 на 9, якое трэба закрыць шматкамі тканіны. Для пакупкі даступны тры часткі мазаікі па гадзіннай стрэлцы ад напарстка. Тканевыя фігуры адрозніваюцца па кошце і часе, які неабходны, каб іх прышыць. У пэўныя моманты вы атрымліваеце гузікі, якія гуляюць ролю і пераможных ачкоў, і мясцовай валюты. Кожная незакрытая вобласць прынясе ў канцы партыі штраф у падвойным памеры, пасля чаго пераможа самы багаты ўдзельнік.

3. «Ticket to Ride»

Гульня на чатыры чалавекі. Тут вы можаце пракладваць маршруты, злучаючы гарады, пускаць новыя склады і абганяць супернікаў па колькасці заробленых ачкоў.

У пачатку гульні кожны ўдзельнік атрымлівае некалькі карт маршрутаў, з якіх выбірае мінімум два. Задача — пабудаваць гэтыя маршруты найбольш аптымальным шляхам. Калі гулец да канца гульні складае маршрут — ён атрымлівае ачкі. Калі ў канцы высвятляецца, што маршрут не сабраны, то ў гульца адымаюцца ачкі. Дадатковыя ачкі даюцца за злучэнне суседніх гарадоў, а таксама за будаўніцтва самага доўгага чыгуначнага шляху.

4. «Колонизаторы»

Гульня на чатыры чалавекі пра гандаль і менеджмент. У гульні дзейнічаюць правілы, паводле якіх закладваюцца паселішчы, пракладваюцца дарогі, збіраюцца рэсурсы. Тып рэсурсу для кожнага гекса свой: у лесе драўніна, на лугах воўна і г. д. Рэсурсы дазваляюць гульцу рабіць пэўныя крокі. Той, хто першым збярэ 10 ачкоў перамогі, перамагае.

5. «Каркассон»

Гульня да шасці чалавек. Да яе можна купіць шмат дапаўненняў, якія расцягнуць гульню ад 30 хвілін да трох гадзін. Трэба выкладваць пліткі, завяршаючы аб’екты, і замацоўваць за імі паслядоўнікаў, атрымліваючы за гэта ачкі.

6. «Нечто»

Ролевая гульня на вялікую кампанію — на 4−12 ігракоў. Адзін з гульцоў бярэ на сябе ролю Нешта, яго асноўная задача — заразіць усіх астатніх людзей, перадаючы ім карту заражэння. Задача іншых — як мага хутчэй вызначыць ворага. Гульня заканчваецца, калі Нешта выбывае з гульні. Усе, хто выжыў і не заразіўся, перамагаюць; калі не засталося незаражаных людзей, перамагае Нешта.

7. «За бортом»

Карабель пайшоў на дно, і вы — 4−6 чалавек — адзіныя, хто выратаваўся. Мэта — набраць больш за ўсё ачкоў. У гульні можна біцца і рабаваць.

У вас ёсць лепшы сябар і люты вораг, за якога і супраць якога, адпаведна, вы і будзеце гуляць. Даслаўшы на той свет ворага і захаваўшы жыццё свайму сябру, вы атрымліваеце пераможныя ачкі. Таксама пераможныя ачкі можна атрымаць за захаванне ўласнага жыцця і розныя харчы.


У настолкі можна пагуляць падчас начной гульнятэкі ў «Партале» ці набыць або арэндаваць у краме-клубе настольных гульняў «Кубік».

Падзяліцца
Меткі: адпачынак

Апошнія запісы

Гайд па bubble tea ў Гродне: вывучылі цэны, смакі і водгукі

Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…

14 мая 2025

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025