Фірмовы кубак нашага выдання 13 лютага атрымала Эмілія Комар. Яна была чытачом-тэсціроўшчыкам старонкі на мінулым тыдні. Міма яе ўвагі не прайшла ніводная прапушчаная коска ці абдрукоўка ў нашых матэрыялах, бо Эмілія – прафесійны філолаг. Падчас навучання ва ўніверсітэце яна мела досвед працы ў рэгіянальных СМІ, таму яе каментары былі грунтоўнымі, а парады – прафесійнымі.
Паводле Эміліі, асноўныя перавагі старонкі ў аператыўнасці, наяўнасці даведак у матэрыялах, добрай афішы гарадскіх падзей і карыснасці інфармацыі. Найбольш цікавымі для яе былі гісторыі пра гродзенцаў і гарадское жыццё. Таму ў топ-3 ад Эміліі увайшлі менавіта такія публікацыі.
“На вуліцы грошы ніхто не збірае: як вызначыць махляра, які нажываеца на хворых дзецях”
“Для мяне – вельмі карысны і актуальны матэрыял. Заўсёды пра гэта задумваюся, калі бачу людзей такіх. Уражанне закончанасці, дастатковага раскрыцця тэмы. Спадабалася”.
“Паміж педсаветам і подыўмам. Завуч з гродзенскай школы аказалася модным дызайнерам”
“Цікавы артыкул. Уражанне паўнаты расрыцця тэмы, адказ на ўсе магчымыя пытанні. Добры ілюстрацыйны матэрыял. І ўсё гэта пра завуча школы з Гродна! Вялікая журналісцкая знаходка!”
«Нашу цішотку з надпісам «Я – не гей». Гродзенец кінуў будоўлю і стаў майстрам па педыкюры
“Артыкул файны. Разбурае стэрэатып. Знешні пласт – аповед пра хлопца, які абраў для сябе незвычайную прафесію. Прыхаваная ідэя – мы акружаны гатовымі шаблонамі паводзін. Чалавек, як правіла, вымушаны выбіраць з прапанаванага грамадствам набору.”
Асоба Эмілія адзначыла матэрыялы з акцыі “Малюем з Hrodna.life”, што праводзіцца ў падтрымку музея гарадскога быту Януша Паруліса: “Такія акцыі дадаюць сэнсу сайту! Файна”
Меркаваннем Эміліі, на старонцы магла б існаваць асобная рубрыка для гарадскіх чутак. Бо некаторыя навіны, хоць і цікавыя, але не маюць дастатковага абгрунтавання (напрыклад – Burger King можа адкрыцца ў Гродне ўжо гэтай вясной)
Таксама яна параіла дапрацаваць сістэму пошуку на сайце і дадаць туды магчымасць шукаць паводле даты.
“Не хапае праблемных людскіх гісторый. Мне падабаецца, калі СМІ вырашае праблему, прыцягвае ўвагу, змяняе становішча”, – адзначыла Эмілія.
Што ж, будзем старацца знаходзіць такія гісторыі і дапамагаць людзям.
Наступным чытачом-тэсціроўшчыкам Hrodna.life будзе Улляна Ляшкевіч.


