Я Ірына Новік, рэдактарка спецпраектаў Hrodna.life. Пішу гэты пост, каб папрасіць у вас дапамогі.
Цяпер нашы журналісты — насамрэч журналісткі. Дзяўчынкі прыкладна таго ж узросту, што і мае дочкі. Кожны раз, калі яны ідуць на рэдакцыйнае заданне, у мяне сціскаецца сэрца. За месяц ніхто з іх не спытаў, калі можна ўзяць адпачынак, ці будзе кампенсацыя за працоўныя выхадныя і як аплацяць перапрацоўку.
Гэтыя пытанні задаю сабе я. Таму прашу вас аб падтрымцы. Цяпер мой галоўны спецпраект — захаваць каманду і працягнуць працу рэдакцыі. Без вас нам будзе вельмі цяжка гэта зрабіць.
Як падтрымаць рэдакцыю Hrodna. life?
Каб рэдакцыя магла ўтрымаць штат журналістаў і офіс, мы просім вас пералічыць нам невялікую суму грошай.
Чытай яшчэ: «Я быў пазначаным». Руслан Кулевіч распавёў ўсё пра затрыманне, суд і цкаванне пасля «сутак»
Летам 2020 года я пісала аб дабрачыннасці, падарожжах і здаровым ладзе жыцця. Такія партнёрскія і рэкламныя праекты дапамагаюць зарабіць грошы для тых, хто піша навіны і некамерцыйныя гісторыі. Цяпер усе праекты спыненыя.
Мы ведаем — вам, нашым чытачам, важней іншая інфармацыя. Пра мірныя пратэсты. Пра тое, як фальсіфікавалі выбары, што адбываецца ў ізалятары часовага ўтрымання і ў турме. Пра людзей, якія сталі героямі, і пра тых, хто збіваў гараджан на вуліцах.
Чытай яшчэ:
- «Ненастаяшчы прэзідэнт» прачнуўся знакамітым, але за кратамі
- «Я — Маша Лукашэнка, а я — Наста Лукашэнка». Што вядома пра дзяўчат з АМАПа, якія збілі 55-гадовую жанчыну ў Гродне
- «Фашысты ў кіно — ветлівыя людзі па параўнанні з імі». Бармэн з Гродна, — пра 14 гадзін пасля сустрэчы з АМАПам
Пайшоў другі месяц, як рэдакцыя Hrodna. life працуе без выхадных і не лічачыся з працоўным часам. Мы забыліся, што такое «абед па раскладзе». Нашы блізкія амаль не бачаць нас дома, яны «ўсё разумеюць». Забастоўка незалежных журналістаў - гэта застацца пасля працоўнага дня і пісаць далей. Выслухоўваць людзей. Тэлефанаваць у прэс-службы. Шукаць дакументы і правяраць факты.
Чытай яшчэ: Міліцыя прыйшла ў рэдакцыю Hrodna. life, таму што заўважыла бел-чырвона-белы сцяг у акне
У сваёй працы Hrodna.life арыентуецца перадусім на супольнасць чытачоў. У цяжкую хвіліну мы спадзяемся на іх падтрымку.
Каб утрымаць штат журналістаў і офіс, мы просім вас пералічыць нам невялікую суму грошай.
З вашай дапамогай мы працягнем працаваць і расказваць тое, пра што маўчаць іншыя.