Кацярына праз параду сяброўкі купляе туш для веек і памаду ад Luxvisage, сям’я Дар'і заўсёды карысталася касметыкай «Беліта», а майстар-брывіст кажа, што беларускі кандыцыянер для веек і броваў павінны быць у кожнай.

Чытачкі Hrodna.life расказалі, якой беларускай касметыкай яны карыстаюцца і чаму, а спецыялісты б’юці-сферы патлумачылі, як правільна даглядаць скуру.

Часцей за ўсё згадваюць «Беліта» і «Вітэкс»

Вікторыя пасля праглядаў блогераў вырашыла паспрабаваць энзімную пудру ад Bielita. Дзяўчына распавяла, што з ёй зручна ў дарозе — менш важыць і не разальецца. «Выдатна кінуць у сумку — гэта галоўныя плюсы», — кажа Вікторыя. З яе слоў, ад расхваленага блогерамі сродку чакала большага. «У рэальнасці - проста эфект звычайнага мыла. Як вынік — чыстая скура. У прынцыпе, гэта ўсё, што трэба ў дарозе».

Брэнды беларускай касметыкі: «Беліта-Вітэкс»; «Беліта-М»; «Маркел»; «Белкасмекс»; «Эксклюзіў касметык»; «Liv Delano»; «Флораліс»; «Modum»; «IRIS cosmetic»; «BIO WORLD»; «MASSTIGE»; «Белор-Дызайн»; «LiLo»; «LUXVISAGE»; «Relouis»; «Ines Cosmetics» і іншыя.

З усіх беларускіх брэндаў чытачкі Hrodna.life часцей за ўсё згадвалі «Беліта-Вітэкс».

«Любы гель для душа „Беліта“. Асабліва падабаецца з маслам аргана», — адказала на пытанне аб перавагах сярод касметычных сродкаў Таццяна.

На сайце вытворцы такіх геляў больш за 150 відаў. Ёсць стандартныя пахі - кветкавыя, ягадныя і фруктовыя, а таксама з пахам марозіва, ёгурту. Ёсць нават гелі з пахам шампанскага і рамантычнай Францыі.

Белорусская косметика, Белита, витекс, luxvisage, Relouis

Іншая чытачка распавяла, што ў адной з лінеек «Беліта-Вітэкс» яна знайшла для сябе сродкі для праблемнай скуры — прадукты з лінейкі Clean Skin.

«Разглядала ўсіх вытворцаў, але па коштавай катэгорыі задаволіла Беліта».

«Падабаецца якасцю і коштам»

Добрае спалучэнне цаны і якасці беларускай касметыкі ацанілі блізкія Дар'і.

«У нашай сям'і, колькі я памятаю, заўсёды была прадукцыя Беліта-Вітэкс. Таму і я працягваю ёй карыстацца».

З касметыкі ад «Беліты» сям’я Дар'і выкарыстоўвае практычна ўсё — ад геляў для душа і шампуняў з бальзамамі да таласа-абкручванняў і мужчынскіх геляў для барады.

Для догляду за тварам гродзенка карыстаецца крэмам, крэм-пенкай для мыцця, міцэлярнай вадой, тонікам для твара і вобласці вакол вачэй і спрэй-сыроваткай.

Гродзенка Маргарыта паспрабавала беларускую касметыку 15 гадоў таму і не мяняе свой выбар дагэтуль. «Раней купляла іншыя маркі, але цяпер толькі „Беліта“ („Вітэкс“). Падабаецца якасцю і цаной».

"Розніца толькі ў кошце". Гродзенкі расказалі, якой беларускай касметыкай карыстаюцца і чаму

У спіс любімых сродкаў Маргарыты трапілі крэмы і гелі з серыі «Ідэальныя ручкі», гелі-патчы супраць азызласці пад вачыма з лінейкі «Aloe», маска для твару, шыі і дэкальтэ «Аднаўленне пругкасці» з гіалуроновой кіслатой і імбірам, «залатая» маска для твару, якая падцягвае, матыравальны крэм-праймер з серыі «PURE GREEN» і пілінг «Ms Бездакорнасць».

«Скура — гэта не толькі твар»

«Каб заставацца прыгожай і здаровай, наша скура кожны дзень мае патрэбу ў правільным доглядзе, — кажа Вольга Сазановіч, касметык-эстэтыст 5 разраду з вышэйшай медыцынскай адукацыяй. — Нельга забываць пра скуру вакол вачэй, вусны, шыю, дэкальтэ, рукі. Правільны комплексны догляд дасць жаданы і ўстойлівы эфект».

Для штодзённага догляду за скурай неабходны прынамсі мінімальны набор касметычных сродкаў, якія пасуюць для вашага тыпу скуры, узросту і ладу жыцця.

Этапы догляду, рэкамендаваныя спецыялістамі:

  1. Ачышчэнне. Каб пазбавіць скуру ад забруджванняў, макіяжу, лішку скурнага сакрэту і не нашкодзіць ёй, неабходна выкарыстоўваць спецыяльныя касметычныя сродкі - гелі або пенкі для мыцця.
  2. Танізацыя. Тонік дадаткова ўвільгатняе і асвяжае скуру. Ён аказвае заспакаяльнае або супрацьзапаленчае дзеянне ў залежнасці ад абранага сродкі. Таксама танізацыя рыхтуе скуру да дзеяння наступных сродкаў.
  3. Нанясенне сыроваткі. Гэтыя сродкі маюць вельмі актыўны склад. Іх выкарыстанне асабліва важна пры доглядзе за скурай ва ўзросце 25+. Менавіта ў гэты час пачынаюць з’яўляцца першыя прыкметы завядання скуры. Таксама сыроваткі паказаны ў адмысловым доглядзе за праблемнай скурай: акнэ, купероз, пігментацыя, падвышаная адчувальнасць, себарэя і тд.
  4. Нанясенне догляднага крэму. Важна наносіць крэм раніцай і ўвечары.

Дзённы і начны крэм адрозніваюцца па складзе — начныя больш густыя і насычаныя, бо ўначы больш актыўна адбываюцца працэсы абнаўлення і аднаўлення клетак скуры, паскараецца клеткавы метабалізм.

Вельмі важна, на думку спецыялісткі, памятаць пра асаблівасці скуры вакол вачэй, вуснаў, шыі і дэкальтэ. Скура ў гэтых зонах вельмі тонкая і найбольш схільная да ўздзеяння неспрыяльных умоў навакольнага асяроддзя і узроставых зменаў. Для догляду за гэтымі зонамі таксама неабходна выкарыстоўваць спецыяльныя касметычныя сродкі.

«Не заўсёды мы можам самі ацаніць тып і стан сваёй скуры слушна і падабраць набор сродкаў для догляду, якія палепшаць стан нашай скуры. Таму варта звярнуцца да спецыялістаў — касметолага ці дэрматолага», — кажа Вольга Сазановіч.

Прафесіяналы дапамогуць падабраць хатні догляд і, пры неабходнасці, прызначаць доглядныя або лячэбныя працэдуры ва ўмовах касметычнага кабінета: чысткі, пілінгі або іншыя працэдуры.

«Усе мы індывідуальныя, — кажа касметік-эстэтыст. — Скуры кожнага чалавека для яе прыгажосці і здароўя неабходны свой, адзіна правільны, догляд дома і ў спецыяліста ва ўмовах касметычнага кабінета».

«Вейкі даўжэйшыя, памада не скочваецца»

Параз параду сяброўкі Кацярына карыстаецца тушшу для веек і памадай ад Luxvisage. «Туш добрая тым, што вейкі адразу вылучаюцца і на выгляд робяцца даўжэйшымі, а памада доўга трымаецца на вуснах і не скочваецца», — распавяла гродзенка.

Таццяна карыстаецца тушшу ад Luxvisage, а таксама алеем для вуснаў і алоўкамі таго ж брэнда. Для броваў яна выкарыстоўвае маркеры ад Luxvisage і Relouis.

Алей для вуснаў ёсць у трох адценнях. У апісанні сказана, што яно аднаўляе, падтрымлівае ідэальны стан скуры вуснаў, надае лёгкае натуральнае адценне, далікатны бляск, а таксама ўвільгатняе і сілкуе.

Белорусская косметика, Белита, витекс, luxvisage, Relouis

З дэкаратыўнай касметыкі брэнда «Luxvisage» прафесійная візажыстка Ала Шафаловіч раіць звярнуць увагу на крэмавыя цені: «Добра тушуюцца, устойлівыя, тонкая тэкстура і прыгожыя адценні». Таксама яна раіць падводку для вачэй-фламастар Relouis PRO 24 hours eyeliner: «Устойлівая, насычаны чорны і зручны аплікатара». З памад трэба раіць «Paradiso Relouis». «Устойлівыя памады і прыгожая палітра адценняў». Сярод догляднай касметыкі для твару яна раіць звильгатняльны тонар ад «MASSTIGE», які падыходзіць для сухой скуры.

«Кандыцыянер для веек павінны быць у кожнай»

«На беларускім рынку шмат добрых прадуктаў для догляду за бровамі і вейкамі. Relouis, Luxvisage, Belorddesign», — пералічвае брэнды, у якіх ёсць сродкі для догляду за вейкамі і бровамі, Вольга Рапейка, майстар па бровах і вейках. Яна расказала, што прадукты для догляду бываюць на алейнай, воднай, гелевай аснове. Кожны выбірае зручны для сябе варыянт.

«З асноўных кампанентаў павінны прысутнічаць вітамін Е і пантэнол, — кажа спецыялістка. — Выдатна, калі ёсць гідралізаваны керацін, калаген, біятынол».

Вользе часта задаюць пытанне — як даглядаць за вейкамі?

«Кандыцыянер для веек. Гэта тое, што павінна быць у кожнай, хто хоча падоўжыць жыццё сваім вейкамі», — кажа Вольга Рапейка. Таксама яна рэкамендуе спецыяльны алей для догляду за вейкамі і бровамі.

Па словах майстра, вейкі могуць радзець, рабіцца больш слабымі і цьмянымі.

«Калі не толькі вейкі, але і скура, пазногці і валасы сталі губляць былую раскошу — гэта падстава звярнуцца да лекара, — тлумачыць Вольга. — Калі ўсё ў парадку, то прычынай магла стаць няякасная або няправільна падабраная дэкаратыўная або доглядная касметыка. Успомніце, які новы прадукт з’явіўся ў вас, выключыце яго і назірайце за вейкамі».

Таксама адной з прычын можа быць невыкананне правілаў демакіяжу.

"Розніца толькі ў кошце". Гродзенкі расказалі, якой беларускай касметыкай карыстаюцца і чаму

«Калі карыстаецеся мицеллярной вадой, памятайце, што яе трэба старанна змываць звычайнай вадой. Тым, хто не любіць важдацца са спонжыкамі, можна карыстацца пенкай для мыцця», — кажа Вольга.

Сухасць скуры можа быць праз няправільны демакіяж, алергію. А ад недахопу бялкоў у харчаванні церпяць не толькі вейкі і бровы, а таксама скура, валасы, пазногці і ўвесь арганізм у цэлым.

Як даглядаць за бровамі?

  • Раніцай і ўвечары шчоткай расчосвайце валасінкі па лініі росту.
  • Пасля кожнага мыцця карыстайцеся пажыўнымі алеямі, адмысловымі гелямі для броваў.
  • Увечары змывайце макіяж з броваў ватовым дыскам з міцэлярнай вадой.
  • Сілкуйце бровы. Наносьце на ноч алей для броваў.

«Выбірала метадам спроб і памылак»

«Цяпер у мяне з „Беліты“ туш, крэмы для твару і павек з серыі марскі калаген, міцэлярная вада, маскі для твару розных серый у тубах, — распавяла пра свой набор беларускай касметыкі Вольга. — Яшчэ выкарыстоўваю маскі ад „Вітэкс“. Мне падабаецца. Карысталася рознымі крэмамі, у тым ліку разрэкламаваных замежных фірмаў. Розніца аказлася толькі ў кошце».

«Метадам спроб і памылак» адна з чытачак Hrodna.life знайшла для сябе туш для павек Bielita «Luxury каралеўскі аб’ём» і міцэлярны тонік-дэмакіяж «Экспрэс-звільгатненне».

«Перастала падабацца звыклая касметыка ад больш вядомых брэндаў. Вырашыла — чаму б і не».

Чытайце таксама: