Вайна і грошы: што адбываецца з банкамі і іх карткамі ў Беларусі на другі дзень пасля нападу Расіі на Украіну

У сувязі з наступам Расіі на тэрыторыю Украіны расійскія банкі трапілі пад замежныя санкцыі. Абмежаванні закранулі і беларускія банкі, праблемы з’явіліся ў «дачок» расійскіх банкаў у Беларусі. Найбольш праблем зазнаў ВТБ-банк, МТБ перапыніў валютныя аперацыі, а Альфа-банк паведамляе, што кліенты нічога не заўважаць.

«З пятага разу заходзіла»

Гродзенцы назіраюць праблемы ў працы некаторых банкаў. Праз тэрміналы ў крамах не праходзіць аплата Белінвестбанка, Беларусбанка і Белгазпрамбанка, расказалі Hrodna.life чытачы. У некаторых крамах не праходзяць карткі Альфа-банка. Такую ж сітуацыю назіралі і ў некалькіх кавярнях. Магчымасць аперацыі ў такіх выпадках залежыць не толькі ад банка, чыёй карткай плоцяць, але і ад таго, які банк прадастаўляе эквайрынг [прыём грошай і перавод іх гандлёвай кампаніі. — Заўв. Hrodna.life] канкрэтнаму тэрміналу. Вядома, што праблемы былі ў тэрміналаў Белінвестбанка.

Раніцай 25 лютага аплату па картках не праводзіў Прыёрбанк, 24-га дадатак таксама не адкрываўся, але банкаматы банка працавалі спраўна, расказаў чытач. Іншы ж ўдакладніў, што 24 лютага дадатак адкрываўся, але з пятага разу. Праблемы ўзніклі з карткамі Visa. У 11:30 банк паведаміў, што праца картак Visa адноўлена.

Іншая чытачка Hrodna.life сведчыла, што праблем са здыманнем грошай і карыстаннем дадаткам не было. Часова ёсць праблемы з карыстаннем картамі Visa, паведамілі адной з гродзенак на інфалініі Альфа-банка раніцай 25 лютага.

Чытачка таксама паведамляла пра праблемы 25 лютага з расійскімі карткамі Альфа-банка, «Тинькофф» и карткай Райффайзен-банка.

Банкі пад санкцыямі

Пад санкцыі ЗША трапілі расійскія банкі «Сбербанк» і ВТБ. Амерыканскія банкі абавязаны закрыць карэспандэнцкія рахункі «Сбербанка» і яго «дачок» да 26 сакавіка. З гэтай даты яны не маюць права праводзіць транзакцыі з удзелам «Сбербанка». ВТБ трапіў пад блакавальныя санкцыі - яго актывы ў ЗША замарожваюцца, паведаміла Forbes.ru.

Новыя санкцыі ЗША закранулі Белінвестбанк (таксама Белінвест-Інжынірынг і Белбізнеслізінг) і банк «Дабрабыт» (былы банк «Масква-Мінск»).

Абмежаванне на прыцягненне капіталу зазналі расійскія Альфа-банк, Газпромбанк, «Россельхозбанк», «Московский кредитный банк» і шэраг расійскіх кампаній. Пад санкцыямі, да якіх далучыліся Еўрасаюз і Брытанія, аказаўся буйны дзяржаўны банк ВЭБ.РФ (былы «Внешэкономбанк»).

Праблемы ў БелВЭБа, у ВТБ усё штатна. Як рэагуюць банкі ў Беларусі

БелВЭБ, «дачка» расійскага ВЭБ.РФ, 23 лютага паабяцаў трымацца стратэгіі свайго развіцця, нягледзячы на санкцыі. 24 ужо папярэдзіў пра магчымыя збоі пры разліках карткамі Visa і MasterCard за мяжой і перабоі з разлікамі Visa ў Беларусі.

З 24 лютага БелВЭБ перапыніў крэдытаванне карпаратыўных кліентаў па сервісах «Файныя грошы анлайн» і «Анлайн-факторынг», з 25 лютага перапыніў і крэдытаванне фізічных асобаў. Таксама 25 лютага банк паведаміў пра спыненне аперацый па гандлёвым эквайрынгу ў замежнай валюце і аперацый з выкарыстаннем карт, эмітаваных банкамі-нерэзідэнтамі Беларусі. У тэрміналах і банкаматах БелВЭБ ёсць праблемы з карткамі Visa іншых банкаў.

«Да цяперашняга моманту даступныя ўсе аперацыі па картках Visa, за выключэннем плацяжоў у замежных анлайн-сэрвісах („Яндэкс“, Wildberries, AIiExpress, Ozon і інш.), а таксама з выкарыстаннем сэрвісу Apple Pay», — патлумачылі ў банку. Таксама банк увеў абмежаванні на куплю замежнай валюты ў дадатку і інтэрнэт-банку.

З 25 лютага плацежная сістэма Visa ўвяла абмежаванні па картках Visa, паведаміў банк РРБ. Трымальнікам картак Visa банка РРБ часова недаступныя аперацыі за межамі Беларусі (у тым ліку ў замежных анлайн-сэрвісах (Яндэкс, Wildberries, AIlExpress, Ozon і інш.)) і аперацыі ў сэрвісах для р2р-пераводаў для картак. Банк тлумачыць гэта санкцыямі ў дачыненні банка-спонсара ААТ «Банк БелВЭБ». З аплатай карткамі ў гандлёвых аб’ектах і здыманнем грошай у банкаматах праблем быць не павінна. Аналагічная сітуацыя ў Тэхнабанка. Банк паведаміў, што зараз мяняе спонсара.

ВТБ-банк у Беларусі працуе ў звычайным рэжыме. «Усе нашы прадукты і сервісы даступныя ў поўным аб’ёме. Інфраструктура банка, у тым ліку аддзялені, банкаматы і анлайн-сервісы функцыянуюць штатна», — такое паведамленне разаслаў банк сваім кліентам.

«Сбербанк», усе яго сістэмы і офісы працуюць у штатным рэжыме. Фізічным і юрыдычным асобам — кліентам банка сродкі даступныя ў поўным аб’ёме, ніякія абмежаванні не ўводзяцца, а «банк вывучае новыя ўмовы працы», паведамляе сайт беларускай «дачкі» расійскага банка.

Галоўны офіс «Сбербанка» ў Гродне. Фота: yandex.by

Альфа-банк паведаміў, што плацяжы па картах Visa і Mastercard даступныя па ўсім свеце, валютныя пераводы праходзяць без абмежаванняў, як звычайна, працуюць мабільны дадатак і аддзяленні. Санкцыйныя абмежаванні банка ў Расіі звязаныя з тым, што «банк часова не зможа выпускаць новыя еўрааблігацыі або размяшчаць выпускі акцый». Абмежаванне на зняцце наяўных грошай уводзіць не плануюць. У банку ўдакладнілі, што проста часам не паспявалі завозіць валюту ў банкаматы. Абмежаванні, уведзеныя ў дачыненні да рускага Альфа-банка, не закранулі беларускую «дачку» і не ўплываюць на яе кліентаў, піша Onliner.

«Дабрабыт» з 25 лютага падняў працэнтныя стаўкі па новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладах.

МТБанк часова прыпыніў магчымасць аперацый з валютнымі банкаўскімі картамі ў прыладах cash-in. Уведзеныя і абмежаванні па рахунках без выкарыстання картак: цягам сутак можна набываць валюты не больш чым на 1500 рублёў. Безнаяўныя расходныя аперацыі ў сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання абмежаваныя 10 тысячамі рублёў за суткі. Абмежаванні не датычаць выкарыстання картак за мяжой.

Чытачка Hrodna.life, супрацоўніца Беларусбанка, расказала, што банк працуе ў звычайным рэжыме. 24 лютага некаторыя абменнікі гэтага банка не працавалі - высветлялі курс.

Чытайце таксама: Першы дзень расійска-украінскай вайны: абстрэл аэрадромаў, адмена авіярэйсаў і абвал рубля

Спыняюцца пераводы грошай

Папулярная ў Літве плацёжная сістэма PaySera спыніла пераводы грошай у Беларусь і Расію. Сістэма мае карткі, рахункі, ёй карыстаюцца шмат беларусаў у Літве.

Нацбанк Украіны забараніў валютныя аперацыі з расійскімі і беларускімі рублямі. Менавіта праз гэта расіяне і беларусы не могуць карыстацца карткамі і рахункамі украінскага аддзялення аўстрыйскага Райффайзен-банка. Раней жа паведамлялі, што банк заблакаваў гэтыя рахункі.

Перапыненне працы з расійскімі банкамі і блакаванне рахункаў расіян, якія трапілі пад санкцыі, паабяцала Францыя.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024