Андрэй Разін, адзін з салістаў «Ласкавага мая», звязаны з Гродна — тут нарадзіўся яго бацька. У 2019 годзе музыка хоча рэалізаваць у горадзе два амбіцыйныя праекты: адрадзіць фабрыку парцаляны і ўдыхнуць новае жыццё ў былую медыцынскую акадэмію Тызенгаўза.
«Мае продкі валодалі тут фарфоравай фабрыкай, якая размяшчалася на вуліцы Чырвонаармейскай, 71А. У апошнія гады савецкай улады там быў керамічны завод, — распавёў Разін у інтэрв'ю „ГП“. — Гэтая фарфоровая фабрыка была адной з самых знакамітых. Захаваўся будынак, які я хачу аднавіць у пачатковым выглядзе і зноў адкрыць вытворчасць. Акрамя таго, будзем навучаць рамяству дзяцей, каб некаторыя з іх у будучыні маглі працаваць на фабрыцы».Ёсць ідэя зрабіць на базе фабрыкі музей: для гэтага трэба будзе сабраць прыклады гродзенскага фарфору. Побач з заводаі Разін хоча арганізаваць кірмаш выхаднога дня, дзе можна будзе і купіць прадукты ці сувеніры, і адпачыць.
Сёе-тое з гродзенскай прадукцыі Разіну ўжо ўдалося знайсці. «У шэрагу музеяў Расіі ёсць гродзенскія статуэткі, я знайшоў дзевяць, але іх шмат па ўсім свеце. У такім жа стылі, у шыкоўных касцюмах, буду выпускаць артыстаў, людзей папулярных. Напрыклад, Філіп Кіркораў ужо замовіў 40 розных статуэтак у сваіх лепшых касцюмах. Таму тут будзе вельмі цікавая вытворчасць».Яшчэ спявак хоча адкрыць на базе завода вытворчасць шкла.
Андрэй Разін рыхтуе лісты ўладам наконт фабрыкі і спадзяецца, што зможа атрымаць у выкарыстанне будынак былой медыцынскай акадэміі Тызенгаўза — у арэнду, на бязвыплатнай аснове ці за адну базавую велічыню. Пра гэта ён хоча папрасіць улады горада.
У будынку медыцынскай акадэміі Разін хоча адкрыць філіял «Сонечнага круга» — міжрэгіянальнай маладзёжнай творчай арганізацыі. «Зробім там дзіцячы творчы цэнтр. Гэта будзе школа талентаў, акадэмія мастацтваў Андрэя Разіна пад эгідай «Сонечнага круга».
«Сёння ў нас 86 аддзяленняў па ўсёй Расіі, у якіх займаецца 1,1 мільён дзяцей. Я яшчэ абраны членам Грамадскай палаты Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, мной і заснавальнікам „Сонечнага круга“, старшынёй апякунскай Рады Андрэем Канстанцінавічам Ісаевым прынята рашэнне стварыць філіял „Сонечнага круга“ ў Гроднн. Гэта адзіны філіял за межамі Расійскай Федэрацыі».
Па словах Разіна, ён ужо дамовіўся прыбраць плот каля будынка і зрабіць добрую паркавую зону, каб гэта было даступнае месца. «Хочам зрабіць так, каб было прыгожа, бо гэта цэнтр, сэрца Гродна».Саліст групы «Ласкавы май» Алег Камароўскі, які сам з Ліды, можа быць у будучыні прызначаны дырэктарам гродзенскага філіяла «Сонечнага круга».
«Там змогуць вучыцца дзеці з усёй Беларусі. Плануем для дзяцей-сірот арганізаваць круглагадовае пражыванне, як гэта зроблена ў Сочы. Адораныя старшакласнікі жывуць там на поўным рацыёне. Плануецца, што два крылы будынка стануць жылымі - адно для дзяўчынак, іншае для хлопчыкаў. І пасярэдзіне — навучальны цэнтр. Тое, што я раблю ў Расіі, у Сочы, хачу зрабіць у родным Гродне».
Разін хоча адкрыць у будынку яшчэ і музей, частка якога будзе прысвечана гісторыі будынка.
Сярод іншых планаў Разіна на 2019 г. — выступіць у Гродне на дзень горада і зняць тут частку мастацкага фільма «Ласкавы май», якая будзе прысвечана яго бацьку.
Будынак былой медыцынскай акадэміі (пазней — палац Чацвярцінскіх), пабудаваны ў рамках праекта Гарадніцы Антонія Тызенгаўза ў канцы 18 стагоддзя, пустуе апошнія некалькі гадоў. Яго ўжо спрабавалі прадаць з аўкцыёну некалькі разоў, у тым ліку разглядаўся варыянт з інвестарам з Кітая. На аўкцыёне ў лістападзе 2018 года пад будынак планавалі выручыць не менш за 1 млн долараў.
Ёсць у гараджан і іншыя ідэі па выкарыстанні помніка архітэктуры. Мастак Сяргей Грыневіч бачыць у будынку магчымае месца размяшчэння мастацкага музея, якога гораду не хапае. Краязнаўца Наталля Канюк прапаноўвала размясціць у палацы музей горада і аранжарэю. Яшчэ адна ідэя, якую агучыла спецыялістка па садова-паркавым будаўніцтве Яна Марчук — вярнуць будынку першапачатковую адукацыйную функцыю: стварыць прастору для семінараў і публічных лекцый, прыватных школ і студый для дзяцей і дарослых.
Кафляны завод быў заснаваны князямі Друцкімi-Любецкімi ў 1895 годзе. У самым пачатку XX стагоддзя на прадпрыемстве працавалі 28 чалавек. У 20−30-я гады кафляны завод «Станіславова» вырабляў кафлю высокай якасці, дэкараваную па апошняй модзе, і самыя складаныя дэталі для печаў. У пачатку 1940 года на падставе загаду Наркамата прамысловасці будматэрыялаў БССР кафляны завод быў уключаны ў склад «Цагляна-кафляна-плітачнага камбіната № 1», кіраўніцтва якога размяшчалася па вул. Чырвонаармейскай, 71.
Пасля вайны вытворчасць была адноўлена. Завод выпускаў кафлю шэрую і глазураваную, плітку, тэракот. Калектыву даверылі адказнае заданне — вырабіць сотні тысяч штук глазураванай кафлі і абліцавальных плітак для новай Сталінградскай гідраэлектрастанцыі. У студзені 1950 года на базе трох самастойных прадпрыемстваў - цаглянага, кафляна-плітачнага і вапнавага заводаў - быў утвораны камбінат будаўнічых матэрыялаў. А ўзоры старой кафлі да сённяшняга дня ўпрыгожваюць фасад аднаго з вытворчых карпусоў былога завода.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…