Да дня аўтамабіліста Hrodna.life праверыў, на якіх аўто перасоўваюцца вядомыя жыхары нашага горада. Глядзіце машыны спартоўцаў, палітыкаў, бізнесменаў і зорак шоў-бізу. А таксама даведайцеся, хто наогул на машыне не ездзіць.
Аляксандр Мілінкевіч
Грамадскі дзеяч і палітык, навуковец, кандыдат ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года. За стырном з 1965 года. Першым аўто Аляксандра быў Масквіч 407, які ягоны бацька набыў у 1962 годзе. На Масквічы Аляксандр тады ездзіў са сваім братам Уладзімірам.Сёння Аляксандр Мілінкевіч ездзіць на Skoda Octavia. Раней у яго былі Лады, Mercedes i Volvo. А ў 1980-х, калі ён выкладаў у Алжыры, ён набыў сабе Renault 4 — ездзіць у падарожжы па Сахары.
Дзмітрый Варац
Шматразовы чэмпіён Свету і Еўропы па тайскім боксе і кікбоксінгу.
Першым аўтамабілем Дзмітрыя была Toyota Avensis 2007 года. Пяць гадоў таму Дзіма стаў уласнікам Toyota Avensis (2011 г.) наступнага пакалення. Зараз ён прызнаецца, што ўжо гатовы чарговы раз змяніць аўтамабіль.
Сяргей Banifacyj Марозаў
У сям'і Сяргея два Peugeot і адзін байк.
Першы аўтамабіль Сяргея — дызельны Peugeot 406 2001 года, якім ён валодае з 2009 года. У 2014 ён набыў сабе Peugeot 408 2013 года, на якім ездзіць і сёння. А на першым ездзіць жонка.Летні транспарт Сяргея — матацыкл Kawasaki Vulcan 2000 (2004 г.), які ён набыў у 2015 годзе.
Оля Лета
Першым аўтамабілем вядомай гродзенскай танцоўшчыцы быў Suzuki Wagon, які яна купіла ў 2015 годзе. Сёння Оля ездзіць за стырном Toyota Rav 4, які ў яе менш за год.
А вось за стырном якіх аўто былі заўважаны знакамітыя гродзенскія бізнесмены.
Алег Зухавіцкі
Асноўнага ўладальніка групы кампаній «ЗОВ» звычайна можна ўбачыць за стырном Volkswagen Touareg другога пакалення. Яго жонка Таццяна Зухавіцкая на вуліцах горада ездзіць на белым Nissan Patrol апошняга пакалення.
Іван Маісееў
Уласніка фірмы ABC і гандлёвага дома «Нёман» ужо не першы год можна ўбачыць за стырном чорнага Mercedes S класу ў 221 кузаве.
Валянцін Байко
Уласнік фабрык Контэ-Спа і Брэсцкага Панчошнага Камбінату, гандлёвых цэнтраў Triniti і OldCity, крамаў MiniMax, Тураўскага малочнага камбіната і яшчэ цэлай пачкі бізнесаў перасоўваецца па горадзе на пазадарожніку Infiniti QX 56.
Станіслаў Сямашка
Ад лішняй сціпласці прадпрымальнік са Шчучына не пакутуе і называе сябе першым беларускім бізнесмэнам. Ён ездзіць на Bentley Bentayga. У інтэрв'ю Sputnik Сямашка прызнаўся, што даўно марыў пра такі аўтамабіль: «Такая мадэль — адзіная ў Гродзенскай вобласці. Даўно пра такую марыў. Вось і купіў».
Без аўто
Топ-блогер vadimati — Вадзім Ермашук — хоць і мае вадзіцельскае пасведчанне, але звычайна перасоўваецца на ровары.
www.instagram.com/p/Bl8laFkBKqu/?taken-by=ermashukvadimati
Радыёвядоўца Дзмітрый Чэкан, хоць і трапіў у рэкламу ДАІ, але ніколі не ездзіў за стырном. Звычайна Дзіма карыстаецца паслугамі грамадскага транспарта. Асабліва яму падабаецца месца штурмана ў таксі на заднім сядзенні. А ў маршрутках яму падабаецца назіраць за людзьмі, аналізаваць паводзіны. «Яны натхняюць», — кажа Чэкан.