Да Міжнароднага жаночага дня мы склалі чарговы спіс з васьмі гродзенак, якія не толькі радуюць свет сваёй прыгажосцю, але і змяняюць яго да лепшага. Першы такі спіс мы складалі два гады таму — паглядзіце і параўнайце.

Алена Шчасная

Архітэктарка, навуковая кіраўнічка праектаў рэканструкцыі храмавай архітэктуры. Пад яе кіраўніцтвам праходзіла аднаўленне Каложскай царквы, драўлянага лямуса, архіерэйскага панадворка. Дзякуючы яе працы гістарычная архітэктура Гродна і Гродзеншчыны мае шанец на якаснае захаванне: турыстам будзе на што паглядзець, а спецыялістам ад архітэктуры — пераняць станоўчы досвед.

8 жанчын, якія змяняюць Гродна да лепшага (не толькі 8 сакавіка)

Чытайце таксама: Алена Шчасная: «Я — архітэктар па жыцці»


Вольга Гаўрылік

Адзіная ў Беларусі мядовы самелье жыве ў Гродне і робіць наша жыццё больш салодкім. Таксама Вольга цікавіцца рознымі экалагічна-урбаністычнымі навінкамі, звязанымі з гарадскім пчалярствам. Спадзяёмся, што яе ініцыятывы знойдуць магчымасці для рэалізацыі ў нашым горадзе.

8 жанчын, якія змяняюць Гродна да лепшага (не толькі 8 сакавіка)

Чытайце таксама: Вольга Гаўрылік: «Я — пчолка, што шукае нектар, але ўмее джаліць»


Вольга Вялічка

Кіраўнічка дзіцячага хоспіса. Дзякуючы працы Вольгі і яе каляжанак дапамогу атрымліваюць не толькі невылечна хворыя дзеці, але і сем'і, дзе яны гадуюцца. Дзіцячы хоспіс стаў месцам прыцягнення супольнасці і паўнавартасным арганізатарам шматлікіх культурніцкіх ініцыятываў.

8 жанчын, якія змяняюць Гродна да лепшага (не толькі 8 сакавіка)

Чытайце таксама: Вольга Вялічка: «За 10 гадоў кіравання хоспісам я навучылася ўсяму»


Ірына Варкулевіч

Дызайнерка і куратарка выставаў. Намаганнямі Ірыны ў горадзе ўзнікла ініцыятыва «Галерэі, якіх няма». У віртуальнай прасторы гэтых галерэй можна пабачыць працы гродзенскіх мастакоў. Таксама Ірына арганізоўвала выставы ў будаўнічай краме ды інсталяцыі ў гарадской прасторы.

8 жанчын, якія змяняюць Гродна да лепшага (не толькі 8 сакавіка)

Чытайце таксама: У Гродне з’явілася пано, прысвечанае Кастусю Каліноўскаму


Кацярына Гардзеева

Фатографка, што вельмі беражна і шчымліва захоўвае бачанне горада і яго жыхароў. Яе фотаздымкі дапамагаюць не проста пабачыць, але сэрцам адчуць пульс жыцця Гродна.

8 жанчын, якія змяняюць Гродна да лепшага (не толькі 8 сакавіка)

Чытай больш: Видеть кадр — это ремесло


Юлія Мінчанка

Званарка Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора. Звонам ад Юліі адзначаны не толькі рэлігійныя падзеі ды святы. Гукі перазвону ў яе выкананні сталі часткай шматлікіх гарадскіх імпрэзаў і сапраўднай гукавай візіткай Гродна.

8 жанчын, якія змяняюць Гродна да лепшага (не толькі 8 сакавіка)

Чытайце таксама: Юлія Мінчанка: «Я гляджу на жыццё са сваёй званіцы»


Наталля Наземцава

Бібліятэкарка. Намаганнямі Наталлі і яе калегаў у Гродне сталі ствараць «Цёплыя кніжкі» для дзяцей, што не бачаць. Бібліятэкі Гродна сталі месцам, дзе праходзяць тэатралізаваныя пастаноўкі, сустрэчы гістарычных клубаў, канцэрты бардаў, кніжныя фрымаркеты і шмат іншых цікавых імпрэзаў.

8 жанчын, якія змяняюць Гродна да лепшага (не толькі 8 сакавіка)

Чытай больш: Калі не можаш падзяліцца зрокам. Як гродзенскія школьнікі ствараюць кнігі для невідушчых дзяцей


Эмілія Комар

Вядучая курсаў «Мова Нанова». Эмілія ведае, як зацікавіць беларускай мовай і культурай самых розных людзей. Праз яе працу па-беларуску гавораць штогод больш людзей, а мова аматараў беларускасці робіцца больш граматнай і прыгожай.

8 жанчын, якія змяняюць Гродна да лепшага (не толькі 8 сакавіка)

Чытай больш: «Калі ў жыцці ёсць разнастайнасць, ты не выгараеш». Гродзенка пра спорт, падарожжы і дзвюхмоўную сям’ю

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life