8 жанчын, якія робяць Гродна лепшым (кожны дзень, а не толькі 8 сакавіка)

Да Міжнароднага жаночага дня мы ўзгадалі восем гродзенак, якія не толькі радуюць свет сваёй прыгажосцю, але і змяняюць яго да лепшага.

Ганка Барадзіна

Працуе ў грамадскім аб’яднанні “Цэнтр “Трэці сектар”. Там Ганка стараецца палепшыць якасць жыцця сталых людзей ва “Універсітэце Залатога Веку” ды развіваць міжнароднае валанцёрства ў праграме European Voluntary Service. А яшчэ Ганка валанцёрыць на партале аdukacyja.info, дзе ты можаш даведацца, як, дзе і чаму павучыцца беларусам.

8 жанчын, якія робяць Гродна лепшым (кожны дзень, а не толькі 8 сакавіка)

Менавіта Ганка арганізавала канферэнцыю TEDx у Гродне, каб маладыя людзі падзяліліся сваім досведам і натхнілі іншых. Ганка катаецца на ровары, шмат усміхаецца і называе сябе “валанцёрам галаўнога мозгу”.

Юлія Каляда

Зараз Юлія – старшыня аб’яднання “ВелаГродна”. Там яна займаецца папулярызацыяй ровара як экалагічнага віду транспарту, змагаецца за развіцце велаінфраструктуры ў горадзе і наогул выступае за тое, каб мы ўсе былі здаровенькія.

8 жанчын, якія робяць Гродна лепшым (кожны дзень, а не толькі 8 сакавіка)
Крутая Юля Каляда з крутым Русланам Кулевічам

 

Нядаўна Юля ўдзельнічала ў рэаліці-конкурсе “Паскарэнне” з праектам “Утульны дворык у цэнтры Гродна”. Яна планавала добраўпарадкаваць дворык на Савецкай і пад’езд, у якім яна жыве. Калі вы жадаеце дапамагчы Юлія, не дарыце ёй кветкі, а дапамажыце рублём.

Алена Майсюк

Алена займаецца рамесніцтвам і прасоўвае экалагічны лад жыцця. А таксама змяняе горад да лепшага. Дзякуючы ёй на Вішнеўцы з’явілася пляцоўка для выгулу сабак. Зараз там ёсць лесвічкі, бар’еры, лабірынты ды іншыя прыстасаванні для трэніроўкі сабак.

8 жанчын, якія робяць Гродна лепшым (кожны дзень, а не толькі 8 сакавіка)

Ганна Яшына

Ганна перасоўваецца на інвалідным вазку, але гэте не перашкаджае ёй падарожнічаць і займацца актывізмам у ініцыятыве «Антибарьер». Гэта ініцыятыва, якая даследуе, наколькі гарадская інфраструктура прыстасаваная для перамяшчэння людзей з абмежаванай мабільнасцю.

8 жанчын, якія робяць Гродна лепшым (кожны дзень, а не толькі 8 сакавіка)

Таксама «Антибарьер» разважае аб псіхалагічных бар’ерах, праводзіць кінапаказы, сустрэчы і інклюзіўныя пешыя паходы.

Лана Руднік

Лана – дырэктарка ўстановы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” і кіраўніца праграмы “Універсітэт Залатога Веку“. Дзякуючы ёй сталыя людзі ў Гродне могуць наведваць каля 50 навучальных курсаў, інтэграцыйныя сустрэчы і лекцыі.

8 жанчын, якія робяць Гродна лепшым (кожны дзень, а не толькі 8 сакавіка)

Жэня Рамановіч

Дзякуючы ёй у Гродне з’явілася творчая прастора “ДОМ46”. Там можна навучыцца танцаваць hip-hop, house dance, breaking, contemporary, ballet, заняцца капаэйрай, наведаць лекцыі, прэзентацыі, спектаклі і творчыя сустрэчы.

8 жанчын, якія робяць Гродна лепшым (кожны дзень, а не толькі 8 сакавіка)

Анастасія Роўба

Наста займаецца фаер-шоў і ўжо пяць гадоў арганізуе Біг-міні-фестываль вулічнага мастацтва. Ад канцэрту за 100 долараў ён вырас да вялікага фестывалю, які збірае ўдзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Літвы.

8 жанчын, якія робяць Гродна лепшым (кожны дзень, а не толькі 8 сакавіка)

На фестывалі выступаюць вулічныя музыкі і тэатры, жывыя статуі, скейтары, ролеры, BMX-ры, джамперы, мімы, хадулісты, брэйкдансеры, чэрлідары і іншыя танцоры.

Ганна Цімошына

Ганна займаецца вертыкальным азеляненнем інтэр’ераў. Яна цікавіцца урбаністыкай і плануе дабраўпарадкаваць асобныя раёны горада. Магчыма, хутка “шэрыя” зоны на яе роднай Дзевятоўцы стануць зяленымі, і жыць у гэтым мікрараёне стане ўтульней.

8 жанчын, якія робяць Гродна лепшым (кожны дзень, а не толькі 8 сакавіка)


Якіх яшчэ гродзенак, што робяць наш горад лепшым, варта ўзгадаць? Пра каго мы забыліся? Напішыце ў каментарыях!

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: