Эмілія Комар, вядоўца курсаў «Мова Нанова» з Гродна, стала гераіняй другога выпуска аўтарскага відэапраекта журналісткі Ніны Рыбік.

Ніна Рыбік — былая галоўная рэдактарка газеты «Астравецкая праўда». Нядаўна яна выйшла на пенсію і пакінула свой пост. Без рэдактарскай нагрузкі яна можа больш часу прысвячаць творчай журналістскай працы. Свой аўтарскі відэа-праект «Рыбны дзень» яна называе «нашым адказам Дудзю». Гэта размовы на розныя жыццёвыя тэмы з жыхарамі Астравеччыны і ўраджэнцамі гэтых мясцін.