У гэтым годзе гродзенскім карнтынгiстам яшчэ не ўдалося атрымаць асалоду ад сапраўднай зімовай язды, бо надвор’е пастаянна ўносіць свае карэктывы. Хлопцы знялі цікавае відэа пра тое, як у зімовы час рыхтуюць трасу для трэніровак. Галоўным героем стаў тытулаваны гродзенскі гоншчык Аляксандр Гедрэвіч.

Сваю тэхніку для зімовай язды Аляксандр рыхтаваў два месяцы, а трасу — на працягу двух дзён.

«Відэа здымалі ў першую чаргу для сябе. Але так атрымалася, што яго ўбачылi гараджане, якія здолелі ўявіць, што такое зімовы картынг, — распавядае Аляксандр. — На вiдэа я паспрабаваў распавесці пра сам зімовы карт i яго асаблівасці. У гэтым годзе мы традыцыйна рыхтавалі трасу для зімовых трэніровак: насілі снег і залівалі вадой. Але ў момант здымак ўсё растала і толькі я адзін здолеў пракаціцца. У астатніх зімовай трэніроўкі не атрымалася».

www.youtube.com/watch?v=Wuv_hSI8Gdo

Аляксандр распавядае, што для камфортнай зімовай язды спартсменам трэба шмат снегу і надвор’е ад -2. Калі зімой надвор’е дазваляе, то ў Гродне пастаянна праходзяць спаборніцтвы па картынгу.

[irp posts="9671″ name=" Надвор’е ўнесла карэктывы". У Гродне прайшоў «Зімовы Кубак» па картынгу"]

«У гэтым годзе спаборніцтвы яшчэ не праводзіліся з-за ўмоў надвор’я. А так цікавасць у гродзенцаў да зімовай язды вялікая. Калі ў нас праходзяць спаборніцтвы, якраз працуе пракат картынгаў і кожны жадаючы можа пракаціцца. Складанасці ў яздзе няма. Галоўнае — шлем, непрамакальнае адзенне і жаданне катацца. Што да нашай каманды, то да зімовых спаборніцтваў яна заўсёды гатовая. Так што чакаем снегу і марознага надвор’я», — дадаў Аляксандр.