У цэнтры Гродна, па адрасе Маставая, 40Б, дзе знаходзіцца стары нежылы будынак, можа з’явіцца адміністратыўная пабудова. Участак выстаўлены на аўкцыён, таргі пройдуць 27 лютага.

Паводле дадзеных з сайта гарвыканкама, на месцы старой пабудовы, у якой ужо некалькі гадоў ніхто не жыве, можа з’явіцца двухпавярховы адміністрацыйны будынак вытворчага прызначэння. Намінальны кошт зямлi ў арэнду (671 метр квадратны) — амаль 50 тысяч рублёў.

Арандатару, хутчэй за ўсё, давядзецца знесці старую пабудову і ўзвесці новую.

На Маставой на месцы старога дома можа з'явіцца новы адміністратыўны будынак