нерухомасць у Гродне

У дворыку на Кірава, 3 размясцілі пано, прысвечанае Кастусю Каліноўскаму і паўстанцам 1863−1864 гадоў. Пано называецца «За нашу і вашу свабоду».

Над пано працавалі сучасныя мастакі: мастак-манументаліст Сяргей Грыневіч, малады дызайнер-каліграф Віктар Барташэвіч, Андрэй Радзівонаў, Ірына Варкулевіч.

Пано стварылі супольна з «Цэнтрам гарадскога жыцця».

Ідуць Дні Каліноўскага. Цяпер у нас дастаткова складаная геапалітычная абстаноўка, а Каліноўскі асацыюецца менавіта са свабодай, — кажа Ірына Варкулевіч, куратарка праекта «Галерэі, якіх няма». — Пано будзе называцца «За нашу і вашу свабоду» — свабоду ў мастацтве, свабоду ў сэнсе суверэнітэта краіны.

У Гродне з'явілася пано, прысвечанае Кастусю Каліноўскаму

У Гродне з'явілася пано, прысвечанае Кастусю Каліноўскаму

У Гродне з'явілася пано, прысвечанае Кастусю Каліноўскаму

У Гродне з'явілася пано, прысвечанае Кастусю Каліноўскаму

Пано створна ў межах праекта «Galleries that do not exist» («Галерэі, якіх няма»). Гэты праект існуе для падтрымкі маладых мастакоў горада і нагадвае аб тым, што ў Гродне няма вылучанай арт-прасторы, зачыняюцца галерэі, мастакам складана выстаўляцца.

Дзякуючы гэтаму праекту былі створаны інсталяцыя ў лесе пад Гродна і інсталяцыя ў гродзенскай сінагозе ў падтрымку акцыі фонду «Кіслев» «440 гадоў Вялікі харальнай сінагогі», змянілі афармленне ў гродзенскім бары «Карыца».