7 мая ў лесе пад Гродна з’явілася інсталяцыя ў падтрымку праекта «GALLERIES THAT DON’T EXIST», які закліканы дапамагчы мастакам і digital-дызайнерам пачаць выстаўляцца.

Сумесна з сертыфікаваным спецыялістам па стварэнні панарам ад Google Іванам Цыркуновічам і камандай Twenty Twos было створана некалькі панарам, закліканых паказаць патэнцыял праекта для мастакоў. Адна з апошніх была створана ў лесе.

«У сучасным свеце вельмі шмат таленавітых людзей застаюцца незаўважанымі. Вялікая колькасць работ ствараюцца проста „у стол“. Мноства ідэй так ніколі і не рэалізуюцца. Тысячы малюнкаў застаюцца без гледача. Праект павінен вырашыць гэтыя праблемы», — паведаміла куратар праекта Ірына Варкулевіч.

Аўтары інсталяцый: Віктар Ярашэвіч, Аляксандра Клімава, Сяргей Варкулевіч. Панарама 360 і фатаграфіі: Іван Цыркуновіч. Ідэя і куратар праекта: Ірына Варкулевіч.

Галерэі, якіх не існуе: глядзіце, якую інсталяцыю стварылі пад Гродна

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life