Гродзенскі бар «Карыца» абнавіўся, хоць рамонт яшчэ не скончаны. Сцены ў ім распісаў дызайнер-графік Сяргей Варкулевіч у межах праекта «Galleries that do not exist» («Галерэі, якія не існуюць»). Праект закліканы дапамагчы мастакам выстаўляцца.

У рамках гэтага праекта таксама былі створаныя інсталяцыя ў лесе пад Гродна і інсталяцыя ў гродзенскай сінагозе ў падтрымку акцыі фонду «Кіслев» «440 гадоў Вялікі харальнай сінагогі».

3D панараму абноўленага бара стварыў Іван Цыркуновіч, куратарка праекта — Ірына Варкулевіч.

Гродзенскі бар "Карыца" змяняе дызайн. Відэа
Фота Іван Цыркуновіч

Гродзенскі бар "Карыца" змяняе дызайн. Відэа
Фота Іван Цыркуновіч