У слонімскім пабліку з’явілася публікацыя ад гараджанкі – тая паскардзілася на стан дзіцячай пляцоўкі ў двары дома па вуліцы Пушкіна. Супрацоўнікі ЖКГ агледзелі пляцоўку і выявілі карозію на апорных канструкцыях – цяпер пляцоўку дэмантуюць.

Пытанне ўстаноўкі новай пляцоўкі Слонімскае ЖКГ “гатова разгледзець”, але пры ўмове, што жыхары самі праявяць ініцыятыву.

Таксама па вуліцы Пушкіна гараджанка выявіла высокую траву. Па словах слонімчанкі, «пакуль увесь горад не пакосяць, да нас не прыедуць». Беларуска сцвярджае, што паведамляла аб праблеме па нумары 115 – там ёй сказалі, што не прыедуць, пакуль не пакосяць траву ў астатніх частках горада. 

Праз дзень пасля публікацыі паста ў Facebook з’явіўся адказ ад Слонімскага райвыканкама. Чыноўнікі пацвердзілі, што траву косяць паэтапна і дадалі, што “ніводзін двор не застанецца без увагі”.

Чытайце таксама: Беларусаў пакараюць рублём за клумбы каля пад’ездаў – кветкі і кусты трэба ўзгадніць