Гараджан хвалявала інфраструктура гарадскіх могілак «Сакрэт» на вуліцы Касманаўтаў. Дарогу, якая вядзе да могілак, пашкодзілі карані дрэў. У самым некропалі няма лавак, узнікалі складанасці са старой водакалонкай — вымыць рукі праблематычна. Тады гродзенцы звярнуліся да чыноўнікаў і папрасілі вырашыць праблему, піша «Гродзенская праўда».
На асабістую сустрэчу да дэпутаткі Алены Патапавай прыйшлі дзве гродзенкі. Калі жанчыны апісалі праблемы, чыноўніца вырашыла правесці выязную нараду на могілках. Туды запрасілі гендырэктара абласной ЖКГ Сяргея Пятровіча і яго намеснікаў.
Чыноўнікі прыйшлі да высновы, што «сітуацыя патрабуе неадкладнага ўмяшання». САГ і ЖКГ абавязалі правесці суботнік «у бліжэйшы час». Таксама плануюць адрамантаваць дарожку.
Добраўпарадкаванне могілак уключылі ў план работ на першае паўгоддзе 2026. Чыноўнікі ўпэўнены, што вырашаць усе праблемы.
Чытайце таксама: Шматгадовая барацьба: дарогу каля Скідзеля расчысцілі толькі пасля зваротаў мясцовай жыхаркі



