Новы мікрараён Гродна з’явіцца ў межах Румлёўскага праспекта, вуліц Белуша і Панямуньскай. Будаўніцтва запланавана на восень 2025 года. Праект забудовы вынясуць на грамадскае абмеркаванне — інфармацыя з’явілася на сайце Гродзенскага гарвыканкама.
Згодна з праектам, па вул. Панямуньская будуць тры дамы зменнай паверхавасці - 15−8-10 паверхаў. На вуліцы Белуша з’явіцца дом вежавага тыпу на 18 паверхаў. Забудова ўздоўж пр. Румлёўскі фармуецца дамамі зменнай паверхавасці 16−12−14. На першых паверхах прадугледзелі щбудаваныя грамадскія памяшканні. Усяго з’явіцца 2 тыс. кватэр і паркінгі на больш чым 2 тыс. машын.
Забудову спраектуюць такім чынам, што дамы будуць абараняць двары ад шуму і ветру. Гэта зробяць, бо мікрараён знаходзіцца на выездзе з горада, побач з трасай. Раён знаходзіцца на ўездзе ў горад — таму архітэктары асабліва ўважліва паставіліся да яго афармлення.


Адновяць сажалку і зробяць пляцоўкі
У Панямуні ўладкуюць бульвар і алеі, тэрыторыю азеляняць, пабудуюць дзіцячыя пляцоўкі і пляцоўкі для заняткаў спортам. Плануюць аднавіць сажалку. Пры гэтым захаваюць дрэвы, якія ўжо растуць.
Будаўніцтва планавалі пачаць яшчэ ў 2018 годзе, але праект дэталёвай планіроўцы з’явіўся толькі ў 2022 годзе.
Як паўдзельнічаць у абмеркаванні
Грамадскія абмеркаванні працягнуцца з 4 па 18 жніўня. Праект забудовы прэзентуюць 14 жніўня ў будынку ўпраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва.
Заўвагі і прапановы прымаюць з 4 па 18 жніўня — падаваць іх можна ў пісьмовай ці электроннай форме па адрасах — [email protected], [email protected]. Або ў пісьмовым выглядзе, у часопісе ўліку наведвальнікаў экспазіцыі аб’екта грамадскага абмеркавання.
Вынікі паведамяць да 1 верасня на сайце Гродзенскага гарвыканкама.
Чытайце таксама: «Там, дзе стаялі глушылкі». Архітэктары расказалі, што пабудуюць у гродзенскай Панямуні