Усяго ў 30 км ад Гродна прадаецца жылы дом з брусу з відам на Нёман і ўласным пірсам. Участак размешчаны на «першай лініі» ракі, у атачэнні сасновага лесу і курортных месцаў з маляўнічымі разлівамі Гродзенскага вадасховішча. Па суседстве — пляж і грыбныя месцы.

Дом з мансардай знаходзіцца ў вёсцы Глядавічы. Яго рэканструявалі ў 2011 годзе. Дом цалкам гатовы да пражывання. Агульная плошча будынка — 167,7 кв. м, з іх жылыя памяшканні займаюць 159,3 кв. м. На першым паверсе размешчаны чатыры пакоі, кухня і санвузел, на другім — пакоі з выхадамі на балконы, ёсць утульная тэраса з камінам. Столі — 2,8 м на першым паверсе і 2,54 м на мансардзе. Сцены аздоблены еўравагонкай, падлогі — дошка і керамічная плітка, дах пакрыты гнуткай чарапіцай шынглас. Уваходныя дзверы металічныя, у вокнах энергазберагальныя шклопакеты. На ўчастку стаіць відэаназіранне і аўтаматычныя адкатныя вароты.

Да дома падведзены цэнтральныя электрычнасць і газ, вада — з уласнай свідравіны, каналізацыя — пераліўны септык. Ацяпленне забяспечвае двухконтурны кацёл Vaillant, усталяваны бойлер на 180 л. У доме застаецца ўбудаваная мэбля і тэхніка, астатняе — да ўзгаднення. Уся сантэхніка — імпартнай вытворчасці. Інтэр'ер у доме ў вясковым стылі, нагадвае тыповую аграсядзібу.

Участак плошчай 18,82 соткі дагледжаны і добраўпарадкаваны: паўсюль газон, растуць хвойныя і пладовыя дрэвы, хмызнякі, ёсць цяпліца, куратнік для аматараў вясковага жыцця і агарод. Каля дома стаяць драўляныя арэлі і дэкаратыўная студня, раскіданы дэкаратыўныя элементы і разьбяныя фігуры. Дарожкі выкладзены пліткай. На тэрыторыі ёсць лазня з цёплай падлогай і фінскай печчу Harvia, летняя кухня з грыль-зонай і інвентарнае памяшканне. У лазні абсталяваны пакой адпачынку, душавая, туалет і кухня.

Да дому вядзе асфальтаваная дарога, побач ходзіць грамадскі транспарт і прыязджае аўталаўка.

Кошт дома з участкам — $ 174,9 тыс.

Чытайце таксама: