Рэканструкцыя пункта пропуску “Бераставіца” знаходзіцца на фінальным этапе. Адкрыццё аб’екта запланавана на люты.

Апошні раз «Бераставіцу» рамантавалі ў 2007 годзе.

Будаўнікі завяршаюць капітальную рэканструкцыю пункта пропуску. Мадэрнізацыя “Бераставіцы” праходзіла ў рамках дзяржаўнай праграмы, паведаміў старшыня ДМК Уладзімір Арлоўскі. 

Аднак трапіць праз абноўленую “Бераставіцу” у ЕС усё роўна не атрымаецца. Цяпер на мяжы з Польшчай працуе толькі адзін пасажырскі пункт пропуску — “Брэст — Цярэспаль” і адзін грузавы “Кукурыкі — Казловічы”. Таксама дзейнічае грузавы чыгуначны пераход.

Польскі бок закрыў пункт пропуску “Баброўнікі”, з беларускага боку «Бераставіца», у 2023 годзе пасля прысуду журналісту Анджэю Пачобуту, а «Брузгі» былі зачыненыя восенню 2021 года пасля спробаў нелегальнага перасячэння мяжы мігрантамі.

Чытайце таксама: Як выжыць на мяжы: гайд з парадамі, лайфхакамі і актуальнымі правіламі