Самакіраванне Падляскага ваяводства — польскага рэгіёна, прыгранічнага з Гродзенскай вобласцю, прапануе аднавіць чыгуначныя зносіны. Транспарт могуць пусціць і да Гродна “у выпадку паляпшэння міжнароднага становішча”, але не раней за 2030 год, піша MOST.
Пакуль праект Гарызантальнага раскладу руху (сетка пастаянных чыгуначных зносін з цыклічным раскладам) абмяркоўваюць з грамадскасцю, ведамствамі і перавозчыкамі.
— Самакіраванне ў рамках канструявання HRJ Міністэрствам інфраструктуры прапанавала пасля выканання рамонту ліній запуск цягнікоў далёкага накіравання да Белавежы, Ломжы і – у выпадку паляпшэння міжнароднага становішча – да Гродна, – кажа прэс-сакратар Маршалкоўскага ўпраўлення Падляскага ваяводства Малгажата Пултарак.
Пасля праект ляжа ў аснову фарміравання раскладу чыгуначных зносін на 2030 год.
Чаму няма цягнікоў “Гродна – Кузніца” і “Брэст – Цярэспаль”?
Польскі ўрад абмежаваў чыгуначныя перавозкі вясной 2020 года ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. Тады ўказамі міністра ўнутраных спраў і прэм’ер-міністра прыпынілі спалучэнне з усімі суседнімі краінамі. У 2021 годзе большасць цягнікоў вярнулася. Але не склады ў Беларусь і Расію.
Забарона на пасажырскія цягнікі ў гэтыя краіны захоўваецца да гэтага часу. Пры гэтым таварныя цягнікі як ездзілі, так і працягваюць курсіраваць. Чаму? Пасля заканчэння пандэміі новай прычынай не аднаўляць спалучэнне стаў для польскіх уладаў міграцыйны крызіс, які пачаўся ў 2021 годзе.
Чытайце таксама: Праз мяжу без чэргаў і па раскладзе. Што перашкаджае вярнуць цягнікі паміж Беларуссю і Польшчай?




