Як паведамілі на Гродзенскім аўтавакзале, перавозчыкі «Інтакс» і «Трансагентства Фаварыт» ўжо адмянілі свае рэйсы ў Польшчу на 15 сакавіка і пазней. Гданьскі аўтобус таксама адменены, калі рэйсы будуць адноўленыя, невядома. Цягнік Кракаў-Гродна адпраўленнем з Кракава і Гродна з 15 сакавіка не курсуе.

Польшча папярэдзіла Беларускую чыгунку аб спыненні руху цягнікоў Брэст-Варшава, Кракаў-Гродна і Брэст-Цярэспаль ў абодвух кірунках. Квіткі на скасаваныя цягнікі можна будзе вярнуць у касах без дадатковых плат і збораў, тэрміны вяртання не абмежаваныя. Плату за электронныя квіткі будуць вяртаць праз інтэрнэт.

На сайце «Трансагентства Фаварыт», гродзенскага аўтаперавозчыка, напісана, што ўсе рэйсы ў Беласток, Варшаву і назад адмененыя на нявызначаны тэрмін, а квіткі, набытыя на дату ад 15 сакавіка і пазней, можна вярнуць у месцы куплі без стратаў. Таксама адзначана, што квіткі, набытыя на перыяд адмены рэйсаў можна вярнуць таксама і пасля даты планаванай паездкі.

Чытайце таксама: Польшча закрывае межы, гандлёвыя цэнтры, рэстараны: жорсткія меры маюць спыніць каранавірус

У Літву рэйсы пакуль ёсць. Як папярэдзілі ў даведцы, у выпадку закрыцця мяжы іх будуць адмяняць. «У кожнага перавозчыка свае правілы здачы білетаў».


Яшчэ ў пяці студэнтаў БДУ станоўчыя тэсты на каранавірус. 240 чалавек у бальніцы