У сярэдзіне лістапада ў Гродне стартуе восьмы Gastrofest. Гастранамічны фестываль пройдзе з 14 лістапада па 1 снежня, а цана сэтаў будзе вар'іравацца ад 43 да 50 рублёў. Афіша ўжо з’явілася ў Instagram-акаўнце фестывалю.
Пакуль арганізатары трымаюць у таямніцы назвы ўстаноў, якія прымуць удзел у фестывалі. Але ўжо вядома, што сярэдні чэк складзе 43 рублі. Кошт сэтаў у параўнанні з вясновым гастрафэстам вырас. Тады сэты ва ўстановах Гродна каштавалі 38 руб.
Якія сэты прапануюць на Gastrofest 2024 у Гродне
Сушы-бар PUNK ROLL (Вялікая Траецкая, 37)
У Punk Roll гасцям прапануюць паспрабаваць крэм-суп з фарэлі з грэнкамі, гароднінай і зялёным алеем. Таксама ў сэт уваходзяць розныя ролы: з фарэллю, агурцом і такуанам, сашымі з фарэллю ў соўсе Юдзу і якатары са свініны з гароднінай. На салодкае — бананавы хлеб з ванільным соўсам.
Вага: 1270 г.


Рэстаран-піваварня «Госці» (Замкавая, 3)
На гастрафэст «Госці» прыгатавалі тартар з тунца з труфельным мусам, чэчэвічны суп, бульбяную бабку з ірванай свінінай і грушу з крэмам з белага шакаладу.
Вага: 1005 г.


«Жароўня» (Першая Трудавая, 2)
У склад сэту ўваходзіць салат з мядовым гарбузом, фетай і курыцай, суп з таматаў з сырнай скарыначкай і бужаніна з гароднінай, прыгатаванымі на вуглях. На дэсерт — салёная крэм-карамель з хатнім печывам.
Вага: 1300 г.
Кошт: 43 руб.


«Наша справа» (Вялікая Траецкая, 37)
У «Нашай справе» можна будзе паспрабаваць рыет (закуска, падобная да паштэту) з ласося, кіш з курыцай і брокалі, таматны крэм-суп з крыветкамі і слаёны стёйк з ласося. У якасці дысэрту — аўсяна-яблычны крысп з мерэнгай.
Вага: 1250 г.
Кошт: 43 руб.


«Сант Мікеле» (Падольная, 24)
У «Сант Мікеле» прыгатуюць салат цэзар і грыль сэт (курынае сцягно ў соўсе кары, каўбаскі грыль, стейк са свініны, кукуруза з печы, тамат, шампіньёны, лук, грыль і два соўсы — сырны і барбекю). Таксама пададуць піцу ад шэфа і мядавік.
Вага: 1710 г.


Рэстаран «Хінкальня» (Урыцкага, 5)
У склад сэта ўваходзіць курыца ў сметанкова-журавінавым соўсе, суп чакапулі з ткемалі, фасоллю і гароднінай, а таксама салат са свінінай і баклажанамі. Пададуць і хачапуры з таматамі і хінкалі з птушкай, сырам і шампіньёнамі.
Вага: 1510 г.


«Бакст» (Замкавая, 21)
У «Баксце» пададуць хатнюю страчателлу з гароднінай і вінаградам, аладкі з цукіні, ялавічную грудзінку на падушцы з печанага баклажана і тарт з рыкотай, грушай і мядовым безе.
Вага: 930 г


Sherwood (Падольная, 37)
У сэт уваходзіць хумус з баклажанамі, фінская ўха, красціні з крэмам са шпрот і таматавай сальсай, а таксама ялавічная мова з мятай бульбай. На салодкае — яблычны пірог са сметанковай страчацелай і крэм-брюле.
Вага: 1240 г.


Піцэрыя Basta Pasta (Перамогі, 35)
Ва ўстанове пададуць салату з печанага гарбуза, буракоў з расольным сырам і смажанай курынай грудкай. Дзве тартыльі - з мясным фаршам і з крэветкамі. Піцу з тварожным сырам, шпінатам і імітацыяй чорнай ікры. На дэсерт — мятны пірог з заварным крэмам і грэцкімі арэхамі.
Вага: 1105 г


Мята Lounge (Маставая, 31)
У сэт уваходзіць паста ў азіяцкім стылі з какосавымі сліўкамі і грудзінкай, сушы-бургер з чорным рысам і спайсі ласосем, італьянскія ролы з прашута, брускетты з чорнай ікрой з чыя і яйкам, а таксама агуркі кімчы і кімбал (ролы) «Цэзар з курыцай».
Вага: 1800 г.


Бар Vinyl (Маставая, 31)
Ва ўстанове будуць падаваць крэм-суп з брокалі і сыра фета, салат з курыцай, авакада і сырнай запраўкай, а таксама тамлёную свіную грудку з маркоўным мусам і соўсам «журавіна-чылі». Наступная пазіцыя ў сэце — курынае філе на падложцы з бульбы са сметанкова-грыбным соўсам. На салодкае — «нечызкейк» — дэсерт з шакаладнай крошкі і сметаннага крэму.
Вага: 1150 г.
Кошт: 43 руб.
Паспрабаваць сэт можна будзе з панядзелка па чацвер з 16:00 да 23:00 і з пятніцы па нядзелю з 14:00 па 23:00.


Кафэ «Адэса-мама» (Вялікая Траецкая, 37)
У «Адэса-мама» на гастрафэсце прапаноўваюць гарбузовы крэм-суп з морапрадуктамі, смажаную курыцу з таматна-карамельнай скарыначкай з аджыкай па-адэску. На закуску — смажаны хлеб і намазкі: фаршмак, сметанковая з крыветкамі, мясная з беконам і смалец з часнаком і спецыямі. На дэсерт — штрудзель з яблыкам, грушай, карыцай і вішнёвым джэмам з шакаладам.
Вага: 1545 г.
Кошт: 43 руб.
Падаваць сэт будуць з панядзелка па чацвер з 14:00 да 23:00, у пятніцу і суботу з 14:00 да 24:00


Кафэ «Гараж» (Янкі Купалы, 87)
У рамках Gastrofest ў «Гаражы» будуць падаваць салат з бітага агурка з ростбіфам, мідыі па-чарнаморску ў сметанковым соусе і фаршыраванае курынае сцягно з бульбяным крэмам і сметанковымі грыбамі. На дэсерт — рысавы пудынг з какосам і кулі з гарбуза.
Вага: 1080 г.
Кошт: 43 руб.
Падаваць сэт будуць з 10:00 да 23:00 увесь тыдзень.


Harat’s pub (Карла Маркса, 24)
У Harat’s pub можна будзе пачаставацца брускетамі з патэ (паштэт), лістом салата і апельсінам. Яшчэ ў сэт уваходзіць салат з курыцай, памідорамі чэры і аўтарскай запраўкай, а таксама мідыі ў сметанкова-сырным соўсе з крутонамі з белага хлеба. Асноўная страва — бургер з ірванай ялавічынай і вішнёвым соўсам. Разам з бургерам пададуць бульбу па-вясковаму з соўсамі ад шэфа — сырным і часночным. На дэсерт зноў брускеты, але ўжо з сырам ракфорт і грушай.
Вага: 1600 г.
Кошт: 43 руб.
Падаваць сэт будуць з 14:00 па 21:00 з нядзелі па чацвер, і з 13:00 па 18:00 у пятніцу і суботу.


Кафэ «Культура» (Савецкая, 3)
У сэт з кафэ «Культура» уваходзіць в’етнамскі Фо Бо з свінінай, рысавай лапшой, эдамаме (соевыя бабы) і праросткамі соі. На другое — пад-тай з курыцай, гароднінай і кунжутна-арэхавым соўсам. Будзе і сэт з азіяцкіх закусак: кімчы, бітыя агуркі і папараць, а яшчэ ікорны паштэт з авакада на крэветачных чыпсах. На дэсерт — зялёныя гёдза з яблыкам, карыцай і крэмам з маскарпоне.
Вага: 1275 г
Кошт: 43 руб.
Падаваць сэт будуць з нядзелі па чацвер з 8:00 — 23:00, а ў пятніцу і суботу з 08:00 да 00:00.


Рэстаран «Беласток» (Віленская, 2)
у «Беластоку» пададуць закуску з хатніх мясных рулетаў, салат з філе судака і дранікі з грыбным мусам і дзюкселем са свіной выразкай. На дэсерт — варэнікі з макавым начыннем і салёнай карамеллю.
Вага: 1100 г
Кошт: 43 руб.
Пакаштаваць стравы можна будзе толькі пры папярэднім браніраванні.


Каб усе жадаючыя змаглі пратэставаць установы, на сайце Gastrofest можна будзе забраніраваць столік, адзначаюць арганізатары.
Згодна з афішай фестывалю, ісці ў рэстаран не абавязкова — стравы будуць дастаўляць і дамоў з дапамогай сэрвісу Delivio.