Установа «Ніндзя Кебаб» пераехала з будынку на вуліцы Белуша, 4 на новы адрас. Але лакацыя побач са Скідзельскім рынкам пуставаць не будзе. Там ужо размясціўся новы бізнес. Hrodna.life даведаўся, што за ён.
У Гродне з’явілася новая дастаўка сушы
Цяпер на Белуша, 4 з’явілася дастаўка сушы «Sushi Kraft». Дастаўляюць заказы па ўсім Гродне — пры замове ад 60 руб. дастаўка па горадзе бясплатная. Таксама ёсць магчымасць самавывазу.
У «Sushi Kraft» ужо з’явіліся восем сэтаў. Напрыклад, сэт «Каліфорнія» важыць 1 кг і каштуе 36 руб. Ёсць асобны сэт з запечанымі роламі, у склад якіх уваходзяць крэветкі, мідыі і курыца — за 750 грамаў ролаў просяць 24,99 руб. Для вялікай кампаніі прапануюць сэт «Big Food Cem» вагой 1800 грамаў і коштам 55 руб.
Працуе «Sushi Kraft» штодзень з 11:00 да 23:00.
Куды дзелася шаўрма «Ніндзя Кебаб»
«Ніндзя Кебаб» прымала гродзенцаў на Белуша, 4 шэсць гадоў. Але ў кастрычніку 2024 года ўстанова змяніла лакацыю і пераехала на Міцкевіча, 2а.
Па словах уладальніка шаўрмічнай Дзмітрыя, памяшканне на Міцкевіча ўжо доўгі час было замацавана за ім. Але з-за недахопу кадраў утрымаць адразу дзве кропкі не атрымалася бы.
«Было прынята рашэнне змяніць лакацыю на іншую з больш ёмістай кухняй, сучасным абсталяваннем і бліжэй да цэнтру горада. У гэтым месцы ў мяне больш магчымасцяў, каб рэалізаваць свае творчыя фантазіі на кухні», — распавёў Дзмітрый блогу s13.ru.