Верагодна, у скверы на Дарвіна ў Гродне пачала працаваць кавярня MACAMI. У профілі Instagram пазначана “Хутка адкрыццё”. Але ў сторыс установа актыўна дзеліцца водгукамі кліентаў, якія ўжо пабывалі там.
Кавярню адкрывае Алена Люткевіч з мужам. Установу планавалі зрабіць у еўрапейскім стылі, з тэрасай з выглядам на горад і асобнай лаунж-зонай. Абяцалі канцэрты ад гродзенскіх музыкаў.
У водгуках гродзенцы пішуць, што было вельмі смачна.



Яшчэ ў пачатку будаўніцтва пара атрымала шмат грошай ад гродзенцаў. Справа ў тым, з 2019 года ў суседнім будынку працуе кафэ «Наше место». Новую кавярню размясцілі так, што яна загароджвае від з “Нашего места”. Гродзенцы заклікалі да сумлення новых уладальнікаў. Тыя адказвалі, што дзейнічаюць паводле закону і нічога не парушаюць.


