Навіны

Фабрыку матрацаў «Белабеддінг» у Гожы выставілі на аўкцыён за пазыкі

Маёмасць кампаніі «Белабеддінг», якая займалася вытворчасцю матрацаў, выставілі на таргі з-за запазычанасцяў. З кастрычніка 2023 года прадпрыемства знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі.

Фабрыку прадаюць амаль за $ 2 млн

На аўкцыён выставілі склад сыравіны, будынак швейнага і вытворчага цэхаў, вытворча-складское памяшканне, тры вытворчых памяшканні і іншыя будынкі, якія забяспечваюць функцыянаванне вытворчасці. Акрамя таго, у лот уключана арэнда зямельнага ўчастка плошчай больш за 1,31 га. Адпаведная інфармацыя з’явілася на сайце e-auction.by.

Паведамляецца, што ўнутры памяшканняў знаходзіцца іншая маёмасць даўжніка, якая не ўваходзіць у склад лоту.

Аўкцыён адбудзецца 3 кастрычніка, пачатковая сума — 6 415 456,53 руб. (амаль $ 2 млн).

Якія праблемы былі ў «Белабеддінг» і пры чым тут дырэктар Андрэй Барбашынскі

Былы дырэктар фабрыкі Андрэй Барбашынскі - бізнесмен родам з Ашмян, у мінулым паспяховы гандбаліст. Гуляў у мінскім СКА, у клубах з Іспаніі, Венгрыі і Германіі. У 1992 годзе стаў алімпійскім чэмпіёнам у складзе зборнай СНД. Ганаровы грамадзянін Ашмян, спартыўная школа там носіць яго імя.

У 2006 годзе, ужо скончыўшы спартыўную кар’еру, адкрыў у Новай Гожы пад Гроднам на тэрыторыі СЭЗ «Гроднаінвест» сумесную беларуска-нямецкую фабрыку матрацаў і падушак «Белабеддінг», якой нязменна кіраваў да 2023 года. Яго партнёрам была нямецкая кампанія Fey&Co, якая амаль 100 гадоў займаецца вытворчасцю матрацаў.

У 2020 годзе Андрэй Барбашынскі быў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі, а пазней выступаў у дзяржаўных газетах і прапагандысцкіх тэлепраграмах. Адкрыта падтрымаў расійскае ўварванне ва Украіну, з-за чаго ў траўні 2022 года нямецкі інвестар сышоў. Калі сувязі з Германіяй абарваліся, у кампаніі пачаліся праблемы.

У выніку ў верасні 2023 года на «Белабеддінг» змяніўся дырэктар. А з кастрычніка прадпрыемства наогул знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі па рашэнні ўласніка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з аўкцыёну прададуць аўтамабіль актывіста Ежы Грыгенча

З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…

2 мая 2025

Гродзенка знайшла ў хлебе ніт. Куды звяртацца, калі ў ежы трапіўся іншародны прадмет?

Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…

2 мая 2025

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025