Для пляжаў Гродна вырабяць 105 інфармацыйных знакаў. На іх будзе напісана, што забаронена купанне, вядзецца відэаназіранне і што ў гэтым месцы патануў чалавек.
50 знакаў зробяць з інфармацыяй аб забароне купання, 50 — аб відэаназіранні і пяць — аб утапленні.
Знакі зробяць з сталі з пакрыццём з вінілавай плёнкі. Закупляе іх Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка. Знакі абыдуцца бюджэту ў 3300 рублёў. Іх закупяць да 31 жніўня.
Чытайце таксама: Пакупацца і не атрымаць штраф: карта дазволеных пляжаў у Гродне і Гродзенскай вобласці 2024